Александрыя збярэ сяброў ужо праз месяц

© Sputnik / Виктор ТолочкоАлександрыя збярэ сяброў ужо праз месяц
Александрыя збярэ сяброў ужо праз месяц - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэма малой радзімы на свяце будзе галоўнай, а дабрацца можна будзе на дадатковых цягніках.

МАГІЛЁЎ, 6 чэр — Sputnik, Марыя Зуева. Рэспубліканскае свята "Александрыя збірае сяброў" пройдзе традыцыйна 7-8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

Фестываль на беразе Дняпра адбудзецца ў восьмы раз. Як паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, у гэтым годзе "Купалле" пройдзе яшчэ больш маштабна. У сувязі з яго папулярнасцю на месцы правядзення свята пашырана тэрыторыя. Колькасць пасадачных месцаў для гледачоў вырасце з 2,5 да 3,3 тысячы.

Фестываль цеплавых аэрастатаў - Sputnik Беларусь
Земфіра, LP і Monatik: 10 фестываляў, якія нельга прапусціць летам 2018

У 2018-м "Александрыя" сустрэне гасцей з 7 краін. У рамках фестывалю пройдуць Дні культуры Украіны з працай Сарочынскага кірмашу і выступленнем коннага тэатра "Кіеўская Русь". Таксама адбудзецца канцэрт Нацыянальнага заслужанага ансамбля танца імя Паўла Вірскага і канцэрт артыстаў і калектываў Украіны, сярод якіх — народныя артысты Ціна Караль і Іа Бобул.

Галоўным мерапрыемствам першага дня стане вялікае тэатралізаванае свята "Малая радзіма" на галоўнай канцэртнай пляцоўцы. Плануецца, што ўдзел у ім возьмуць папулярныя выканаўцы з Беларусі, Расіі і Украіны. У прыватнасці, у Александрыю прыедуць Сяргей Трафімаў, ВІА "Синяя птица", гурт "Блестящие", Таісія Павалій, Мікалай Гнацюк.

"Купалле традыцыйна здзіўляе свайго гледача насычанай культурнай праграмай. У гэтым годзе, думаю, кожны таксама зможа знайсці на гэтым свяце сабе мерапрыемства па гусце", — адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

На свяце будуць працаваць дзясяткі тэматычных пляцовак. Як заўсёды, разгорнецца горад майстроў. Пройдуць конкурс купальскіх касцюмаў, фестываль фарбаў, прэзентацыя II Еўрапейскіх гульняў, квэст "У пошуках папараць-кветкі". Упершыню ў рамках фестывалю пройдуць прэзентацыі аграэкасядзібаў Беларусі. І ў першы, і ў другі дзень праца пляцовак будзе завяршацца бліжэй да паўночы.

Святкаванне Купалля ў Александрыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Тэма малой радзімы будзе галоўнай на "Купаллі" ў Александрыі

У 2017 годзе свята "Купалле" наведалі больш за 110 тысяч чалавек. У гэтым годзе арганізатары чакаюць яшчэ большай колькасці гасцей. Ужо сёння выбудоўваецца транспартная лагістыка. Дабрацца можна будзе на асабістых аўтамабілях. Зручная паркоўка, паабяцалі ў Магілёўскім аблвыканкаме, змесціць усіх ахвотных. Працаваць будзе грамадскі транспарт з Магілёва. Акрамя рэгулярных рэйсаў, дадасца 18 дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній з абавязковым прыпынкам на станцыі "Копысь".

Даўжыня гандлёвых шэрагаў у гэтым годзе перавысіць адзін кіламетр. На фестывальнай тэрыторыі размесцяцца 139 аб'ектаў гандлю.

Квіткі на галоўныя канцэрты свята "Александрыя збірае сяброў" ужо паступілі ў продаж. Набыць іх можна ў касах Магілёўскай абласной філармоніі, а таксама на інтэрнэт-сайце kvitki.by. Цэны, у параўнанні з леташнімі, выраслі нязначна. Напрыклад, кошт квітка на гала-канцэрт першага дня ў 2017 годзе быў 25 рублёў, у 2018 — 27 рублёў.

Стужка навiн
0