Прэзідэнт запатрабаваў жалезнага парадку ў ахове прыроды

© PixabayЛес, архіўнае фота
Лес, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Задача новага кіраўніка Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету - разабрацца са штатам і ліквідаваць "вузкія месцы".

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад новага кіраўніка Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Юрыя Церцеля навесці парадак у структуры.

Дуб-гігант расце каля 200 гадоў, яго мясцовыя называюць цар-дуб, ён таксама пойдзе пад высечку - Sputnik Беларусь
ЖКГ сячэ сотні тысяч долараў: навошта дарагую дуброву аддалі пад могілкі

Прэзідэнт Беларусі звольніў папярэдняга кіраўніка Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргея Новікава "за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамасных арганізацыях" у пачатку мая. Як стала вядома ў чэрвені, новы кіраўнік ужо знойдзены — ім стаў былы памежнік Юрый Церцель.

Навесці парадак

У чацьвер Лукашэнка прызначыў Церцеля на новую пасаду і паставіў перад ім канкрэтныя задачы.

"Ваша задача — прыйсці ў інспекцыю, разабрацца з тым штатам, з якім вы будзеце працаваць, паглядзець на людзей і жалезнай рукой навесці парадак у інспекцыі, а затым і ліквідаваць вузкія месцы, якія, магчыма, паўсталі ў краіне па ахове жывёльнага і расліннага свету", — сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў: будзе зноў шмат "пагалосак, размоў, што Лукашэнка зноў узяў нахіл на прызначэнне вайскоўцаў у тыя ці іншыя грамадзянскія структуры".

"Я гэтага абсалютна не баюся, вы павінны быць да гэтага гатовыя. Больш за тое, не скажаш, што Дзяржаўная інспекцыя — грамадзянская. А з тым бачаннем, якое ў мяне на гэтую інспекцыю, яна больш чым ваенная", — адзначыў Лукашэнка.

"Калі начальнік — браканьер…"

Прэзідэнт нагадаў: структура стваралася па яго ініцыятыве на базе пэўных структур за кошт іх колькасці, "каб не вылучаць лішнія грошы з бюджэту і не пладзіць лішніх людзей у пагонах".

"У нас багацце адно — гэта прырода. Гасподзь нас надзяліў выдатнай прыродай, яе асновай з'яўляецца раслінны і жывёльны свет. Але гэты дар не можа быць бясконца добрым, калі да яго дрэнна ставіцца. Яго трэба берагчы, песціць, аднаўляць. Нашу прыроду і той жывёльны свет, з якім мы сёння жывем, трэба захаваць. Таму была створана гэтая інспекцыя", — дадаў Лукашэнка.

З цягам часу ў інспекцыі сталі забываць пра галоўныя абавязкі, адзначыў Лукашэнка.

"У барацьбе з правапарушальнікамі і браканьерамі рознага тыпу некаторыя самі сталі браканьерамі. Гэта дайшло і да начальнікаў. Калі начальнік — браканьер, сістэма не зможа змагацца супраць браканьераў", — заявіў Лукашэнка.

Менавіта таму, адзначыў прэзідэнт, і было даручана знайсці жорсткага ваеннага чалавека ў інспекцыі. Тым больш, што Дзяржінспекцыя — адмысловая структура, у якой некаторыя супрацоўнікі ўзброеныя.

"То бок, гэта ваенізаванае падраздзяленне, таму расхлябанасці, недысцыплінаванасці там быць не павінна. Я вельмі спадзяюся, што вы не падвядзеце і навядзе парадак у гэтай сістэме. Вельмі трэба гэта зрабіць", — дадаў Лукашэнка.

Усё змяшалася ў Дзяржінспекцыі

Рэзкую крытыку кіраўніка дзяржавы Дзяржінспекцыя выклікала ў канцы красавіка: у сваім штогадовым пасланні парламенту і народу ён сур'ёзна "прайшоўся" па структуры.

"Абнаглелі да такой ступені, што браканьеры — рыбаловы і паляўнічыя — там ужо з'явіліся, як гэта было раней. І адзін выпадак адбыўся, аператыўнікі мне далажылі як жарт. Проста сорам! Загружаюць фуру рыбы ўжо, напэўна, напаўздохлай і ў Мінску па адрасах развозяць", — казаў прэзідэнт.

Як заяўлялі ў КДБ, службовыя асобы Дзяржінспекцыі апекавалі браканьераў і папярэджвалі іх аб рэйдах. За гэта частку "незаконнай" рыбы перадавалі кіраўніцтву ў Мінск. Высокія чыноўнікі структуры абвінавачваюцца ў атрыманні хабараў.

Стужка навiн
0