Сіноптыкі: выхадныя будуць сухімі і цёплымі, у будні варта чакаць дажджоў

© Sputnik / Сергей ЛескетьКупанне ў рацэ
Купанне ў рацэ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах метэаролагаў, падобная засуха - з'ява вельмі рэдкая: так суха ў рэспубліцы ў гэты перыяд бывае раз у 10-15 гадоў.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Выхадныя будуць сухімі і цёплымі, а на наступным тыдні сярэднясутачная тэмпература панізіцца, распавялі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Беларускае Палессе - Sputnik Беларусь
Эколагі прапануюць зрабіць Палессе аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

"У гэтыя выхадныя гаспадарамі надвор'я зноў стануць антыцыклоны, так што дажджоў не прадбачыцца, і забарона на наведванне лясоў захаваецца", — распавяла Sputnik начальнік сектара кароткатэрміновых прагнозаў Белгідрамета Людміла Парашчук.

У суботу, 9 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, вецер слабы. Тэмпература ўначы складзе 8… 14°С, па паўночным усходзе халаднавата: 3… 7°С. Удзень паветра прагрэецца да +18… 24°С (па паўднёвым захадзе — да +25… 28°С).

У нядзелю, 10 чэрвеня, захаваецца ўплыў вобласці павышанага ціску, ападкаў па-ранейшаму не прадбачыцца. Начныя тэмпературы па рэспубліцы — + 4… 14°C, а ўдзень будзе 18… 28°C са знакам плюс.

"З панядзелка бачныя перспектывы змены надвор'я: ціск пачне падаць, і хоць у многіх раёнах будзе без ападкаў, у дзённыя гадзіны па паўднёвым захадзе і поўначы краіны магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі", — распавяла метэаролаг.

Панядзелак, 11 чэрвеня, абяцаюць спякотны: уначы будзе + 7… 14°С, а ўдзень тэмпература паднімецца да + 23… 30°С.

"У дзённых гадзіны ў аўторак чакаем, што франтальны раздзел прынясе ў многіх рэгіёнах кароткачасовыя дажджы. У любым выпадку, гэта будуць не тыя дажджы, якія змаглі б пакрыць дэфіцыт, які існуе ў краіне. Такая засуха — рэдкая з'ява. Так суха ў гэтым перыяд у рэспубліцы бывае раз у 10-15 гадоў", — растлумачыла Парашчук.

Паводле слоў спецыяліста, другая палова тыдня зноў будзе сухой, аднак сярэднесутачная тэмпература пазнізіцца.

"Да аўторка тэмпература будзе падымацца вышэй за кліматычную норму, а пасля праходжання франтальнага раздзелу спякота спадзе і тэмпературны рэжым вернецца ў норму: наступіць тыповае беларускае лета з тэмпературамі + 9… 15°C уначы і + 20… 25°C удзень", — падзяліліся ў Белгідрамеце.

Стужка навiн
0