МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Абмежаванне продажу алкаголю дзейнічае ў Мінску з васьмі раніцы суботы і працягнецца да васьмі раніцы нядзелі, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Продаж алкагольных напояў, у тым ліку піва, абмежавалі ў многіх гарадах рэспублікі з-за правядзення выпускных увечары.
У Магілёве продаж спіртных напояў забаронены ў суботу з паўночы да паўночы. У Гродне — з чатырох гадзін дня і да паўночы.
© Sputnik / Ирина БукасПіва таксама не прадаецца з васьмі раніцы 9 чэрвеня ў Мінску
Піва таксама не прадаецца з васьмі раніцы 9 чэрвеня ў Мінску
© Sputnik / Ирина Букас
Дзе і як будуць (і не будуць) прадаваць алкагольныя напоі і піва 9 чэрвеня — у аглядзе Sputnik.
За абмежаванне продажу алкагольных напояў у дні апошніх званкоў і выпускных выступаюць МУС, Мінадукацыі і мясцовыя выканкамы. Гэта матывуе неабходнасцю забеспячэння грамадскага парадку і належных умоў знаходжання і бяспекі выпускнікоў.