https://bel.sputnik.by/20180613/klad-evreya-grodno-ocenili-1035975299.html
Знойдзены ў Гродне скарб ацанілі ў 20 тысяч долараў
Знойдзены ў Гродне скарб ацанілі ў 20 тысяч долараў
Sputnik Беларусь
Найбольш каштоўным стаў залаты пярсцёнак - яго кошт склаў 1,5 тысячы долараў. 13.06.2018, Sputnik Беларусь
2018-06-13T08:58+0300
2018-06-13T08:58+0300
2018-06-13T09:09+0300
у беларусі
навіны
грамадства
беларусь
гродна
скарб
беларускія скарбы: што, дзе, калі?
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103485/13/1034851323_0:80:1000:645_1920x0_80_0_0_1f44f6bc8d6b8b1d0b1af4fc616ae88a.jpg
МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Знойдзены ў Гродне скарб залатых манет і вырабаў ацанілі ў 20 тысяч долараў ЗША, паведаміла газета "Гродзенская праўда".Скрыначка з залатымі манетамі, упрыгажэннямі і зліткамі, якую схавалі падчас Другой сусветнай вайны, больш за 70 гадоў захоўвалася пад дахам дома ў цэнтры Гродна. Знайшлі яе 14 красавіка падчас рэканструкцыі будынка на вуліцы 2-й Працоўнай.Паводле інфармацыі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, кожны прадмет скарбу ацэньвалі асобна. Найбольш каштоўным стаў залаты пярсцёнак — яго кошт склаў 1,5 тысячы долараў.У цяперашні час вырашаецца пытанне аб наданні скарбу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зараз каштоўнасці знаходзяцца ў абласным гісторыка-археалагічным музеі. Плануецца, што пасля яны будуць экспанавацца ў Новым замку.Як раней паведамляў Sputnik, у скрынцы знаходзіліся 23 залатыя манеты Расійскай імперыі і Польшчы, больш за дзесяць кольцаў, ланцужкі, некалькі зліткаў золата, пазалочаныя каронкі. Агульная вага залатых вырабаў склала амаль паўкілаграма.
https://bel.sputnik.by/20180418/grodno-klad-uznik-zoloto-1034894383.html
беларусь
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103485/13/1034851323_0:48:1000:677_1920x0_80_0_0_d7a223141fa87f9a331d8d9e0c133351.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, гродна, скарб, беларускія скарбы: што, дзе, калі?
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, гродна, скарб, беларускія скарбы: што, дзе, калі?
Знойдзены ў Гродне скарб ацанілі ў 20 тысяч долараў
08:58 13.06.2018 (абноўлена: 09:09 13.06.2018) Найбольш каштоўным стаў залаты пярсцёнак - яго кошт склаў 1,5 тысячы долараў.
МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Знойдзены ў Гродне скарб залатых манет і вырабаў ацанілі ў 20 тысяч долараў ЗША, паведаміла
газета "Гродзенская праўда".
Скрыначка з залатымі манетамі, упрыгажэннямі і зліткамі, якую схавалі падчас Другой сусветнай вайны, больш за 70 гадоў захоўвалася пад дахам дома ў цэнтры Гродна.
Знайшлі яе 14 красавіка падчас рэканструкцыі будынка на вуліцы 2-й Працоўнай.
Паводле інфармацыі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, кожны прадмет скарбу ацэньвалі асобна. Найбольш каштоўным стаў залаты пярсцёнак — яго кошт склаў 1,5 тысячы долараў.
У цяперашні час вырашаецца пытанне аб наданні скарбу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зараз каштоўнасці знаходзяцца ў абласным гісторыка-археалагічным музеі. Плануецца, што пасля яны будуць экспанавацца ў Новым замку.
Як раней паведамляў Sputnik, у скрынцы
знаходзіліся 23 залатыя манеты Расійскай імперыі і Польшчы, больш за дзесяць кольцаў, ланцужкі, некалькі зліткаў золата, пазалочаныя каронкі. Агульная вага залатых вырабаў склала амаль паўкілаграма.