Знойдзены ў Гродне скарб ацанілі ў 20 тысяч долараў

© SputnikСкрынка з золатам
Скрынка з золатам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найбольш каштоўным стаў залаты пярсцёнак - яго кошт склаў 1,5 тысячы долараў.
МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Знойдзены ў Гродне скарб залатых манет і вырабаў ацанілі ў 20 тысяч долараў ЗША, паведаміла газета "Гродзенская праўда".
Каштоўнасці, знойдзеныя ў Гродне - Sputnik Беларусь
Вязень мог купіць некалькі дамоў: лёс залатога скарбу вырашаюць у Гродне
Скрыначка з залатымі манетамі, упрыгажэннямі і зліткамі, якую схавалі падчас Другой сусветнай вайны, больш за 70 гадоў захоўвалася пад дахам дома ў цэнтры Гродна. Знайшлі яе 14 красавіка падчас рэканструкцыі будынка на вуліцы 2-й Працоўнай.
Паводле інфармацыі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, кожны прадмет скарбу ацэньвалі асобна. Найбольш каштоўным стаў залаты пярсцёнак — яго кошт склаў 1,5 тысячы долараў.
У цяперашні час вырашаецца пытанне аб наданні скарбу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зараз каштоўнасці знаходзяцца ў абласным гісторыка-археалагічным музеі. Плануецца, што пасля яны будуць экспанавацца ў Новым замку.
Як раней паведамляў Sputnik, у скрынцы знаходзіліся 23 залатыя манеты Расійскай імперыі і Польшчы, больш за дзесяць кольцаў, ланцужкі, некалькі зліткаў золата, пазалочаныя каронкі. Агульная вага залатых вырабаў склала амаль паўкілаграма.
Стужка навiн
0