ЦТ 2018: сёння пройдуць выпрабаванні па рускай мове

© Sputnik / Виктор ТолочкоПерад ЦТ
Перад ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове зарэгістравалася большасць абітурыентаў - 66 907 чалавек.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай мове пройдзе ў Беларусі ў гэты чацвер, паведамляе Sputnik.

Карэспандэнт інфармагенцтва Sputnik Беларусь Яўген Казарцаў - Sputnik Беларусь
Радыё
Казарцаў: першае ЦТ у БДУ прайшло без ажыятажу

Цэнтралізаванае тэсціраванне — асноўны этап уступнай кампаніі ў ВНУ. Абітурыенты па ўсёй рэспубліцы здаюць тэсты па выбраных прадметах, а пасля атрымання сертыфікатаў падаюць іх у прыёмныя камісіі выбраных навучальных устаноў.

Першае ЦТ адбылося ў аўторак 12 чэрвеня — абітурыенты пісалі іспыт па беларускай мове. У чацвер адбудзецца яшчэ адзін экзамен — па рускай мове.

Як і ў папярэднія гады, руская мова — самы папулярны на тэсціраванні прадмет. Зарэгістраваліся на выпрабаванне па ім 66907 чалавек.

Тэсты пачнуцца ў 11:00, аднак прыбыць у пункты правядзення абітурыентам неабходна як мінімум за паўгадзіны. Што трэба ведаць аб правілах ЦТ — чытайце ў спецыяльнай памятцы Sputnik.

Вынікі ЦТ па рускай мове павінны з'явіцца на працягу дзесяці дзён — гэта значыць да 24 чэрвеня.

Стужка навiн
0