Нягледзячы на дрэннае надвор'е, прыхільнікі футбола сабраліся паглядзець матч паміж Іспаніяй і Партугаліяй у вулічнай Sputnik Fan Zone ў бровары "Сябры".
Вечар быў арганізаваны ў іспанскім стылі. Перад спартыўным мерапрыемствам дзве зграбныя дзяўчаты выканалі фламенка з веерамі і хусткамі.
Паглядзець матч у Sputnik Fan Zone прыйшлі вядомы беларускі футбаліст Сяргей Бароўскі і старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіслаў Шчэпаў.
Абодва балелі за зборную Іспаніі. Сяргей Бароўскі на матч нават апрануў футболку, у якой выступаў за СССР на Чэмпіянаце свету ў Іспаніі ў 1982 годзе.
Таксама падчас мерапрыемства на прамую сувязь з заўзятарамі на Fan Zone выйшаў калумністаў Sputnik Алег Дзмітрыеў, які знаходзіцца ў Екацярынбургу.
Як мінчане заўзелі за любімую футбольную каманду, глядзіце на відэа Sputnik.