Кот Ахіл прадказаў перамогу Расіі над Егіптам

© Sputnik / Александр Гальперин / Перайсці ў медыябанкКот Ахіл прадказаў перамогу Расіі над Егіптам
Кот Ахіл прадказаў перамогу Расіі над Егіптам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эрмітажны кот раней зрабіў два прадказанні, і абодва былі вернымі.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Кот-аракул Ахіл з Эрмітажа прадказаў перамогу зборнай Расіі над камандай Егіпта ў матчы групавога раўнда чэмпіянату свету па футболе, паведамляе РІА "Новости".

Футбол. ЧС-2018. Матч Расія - Саўдаўская Аравія - Sputnik Беларусь
Трыумфальная перамога Расіі ў першы дзень ЧС-2018. Фота лепшых момантаў гульні

Сеанс прадказання адбыўся ў Дзяржаўным Эрмітажы ў зале №116. Перад катом паставілі на выбар дзве міскі з кормам, побач з якімі знаходзіліся сцягі каманд. Ахіл, не вагаючыся, выбраў міску з расійскім сцягам і з'еў амаль увесь корм. Пасля ён паспрабаваў падабрацца да другой міскі, але супрацоўнікі музея вытлумачылі дзеянні ката як прагноз перамогі расійскіх футбалістаў.

Нагадаем, паядынак у групе А Расія — Егіпет адбудзецца 19 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. Пачатак матчу ў 21:00 (па мінскім часе). У прамым эфіры гульню пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Раней Ахіл прадказаў перамогу зборнай Расіі ў матчы са зборнай Саудаўскай Аравіі і перамогу зборнай Ірана ў матчы са зборнай Марока. Абодва прадказанні апынуліся вернымі: Расія ўзяла верх над Саудаўскай Аравіяй з лікам 5:0, а каманда Марока прайграла Ірану з лікам 0:1.

Стужка навiн
0