МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Буйное пахаванне ахвяраў расстрэлаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзена ў Нясвіжы, паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Мінабароны Сяргей Варановіч.
"З мая гэтага года вядуцца работы на раней невядомых пахаваннях ахвяр, якія былі расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі", — распавёў Варановіч.
Ён адзначыў, што на месцы пахавання вымаюць астанкі вайскоўцаў і мірных жыхароў. На дадзены момант вынята больш за 650 загінулых, яшчэ трэба будзе дастаць на паверхню астанкі парадку 150-200 ахвяр расстрэлаў.
Начальнік упраўлення дадаў, што зусім нядаўна пашукавікі дасталі з зямлі больш за шэсць дзесяткаў астанкаў ваеннаслужачых часоў Першай сусветнай.
"У маі-чэрвені 2018 года ваеннаслужачыя 52-га пошукавага батальёна ў вёсцы Манькавічы Пастаўскага раёна вынялі астанкі 62 ваеннаслужачых рускай імператарскай арміі", — дадаў Сяргей Варановіч.
У спецыяльных гільзах была інфармацыя пра салдатаў, што ўжо дазволіла ўстанавіць асобы дваіх з іх — радавы Зайцаў і старэйшы унтэр-афіцэр Бальшакоў.