МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Прыёмныя аддзяленні ў некалькіх сталічных бальніцах мадэрнізуюць, паведаміла ў аўторак сталічная мэрыя.
Па словах старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргея Малышкі, прыёмныя аддзяленні клінічных бальніц у Мінску стануць працаваць па новай мадэлі.
"У сталіцы дзякуючы адміністрацыям клінічных бальніц, у большай ступені — бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, адпрацаваная новая мадэль арганізацыі прыёмнага аддзялення", — сказаў Малышка.
Ён адзначыў, што ў іх будзе арганізавана праца некалькіх зон, якія стануць падзяляць пацыентаў па ступені цяжару стану здароўя.
У "чырвонай" (анестэзіёлага-рэанімацыйны блок) будуць аказваць экстранную дапамогу найбольш цяжкім пацыентам. У зоне ёсць неабходнае абсталяванне, там забяспечылі свабодныя шляхі дастаўкі ў аперблок і рэанімацыю.
У "жоўтай" зоне прымуць пацыентаў у стане сярэдняй ступені цяжкасці: тых, каго трэба шпіталізаваць. Іх павінны агледзець на працягу 20 хвілін пасля паступлення.
"Зялёная" зона з дыягнастычнымі кабінетамі і электроннай чаргой прызначана для гараджан, якія звярнуліся ў клініку самастойна.
Новую мадэль працы маюць намер прымяніць у прыёмных аддзяленнях 5, 6, 10-й гарадскіх клінічных бальніц, а таксама ў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.