Бязвізавыя зоны "Брэст" і "Аўгустоўскі канал" плануюць аб'яднаць

CC BY 2.0 / Alexxx Malev / Augustów Canal 5Аўгустоўскі канал, шлюз - на мяжы Польшчы і Беларусі
Аўгустоўскі канал, шлюз - на мяжы Польшчы і Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пашырэнне тэрыторыі і тэрміну наведвання бязвізавых зон да 10 дзён прывяло да значнага павелічэння патоку замежных турыстаў.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Бязвізавыя турысцка-рэкрэацыйныя зоны "Брэст" і "Аўгустоўскі канал" могуць быць у перспектыве аб'яднаныя, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Грыцэвіч.

Пасажыры ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Тэрмін знаходжання без візы ў Беларусі можа быць павялічаны да 10 дзён

"Мы чуем ад гродзенскага выканкама ініцыятывы — а давайце больш распаўсюджваць, тым жа палякам было б цікава яшчэ і наведванне Навагрудка. Але мы пакуль праводзім аналіз, наколькі эфектыўны ўказ, які працуе зараз. Пакуль казаць пра пашырэнне раёнаў рана. У планах — аб'яднанне турыстычных зон "Брэст" і "Аўгустоўскі канал" у адну. Мы назіраем несумнеўны попыт з боку актыўных турыстаў, якія жадаюць наведваць Беларусь пешшу і на веласіпедах. Аб'яднанне гэтых зон дало б эфект", — заўважыў Грыцэвіч.

Па словах прадстаўніка Мінспорту, стварэнне турзон з 1 студзеня 2018 года ў брэсцкім і гродзенскім рэгіёне прывяло да павелічэння патоку турыстаў. З пачатку года толькі гродзенскую зону наведала каля 30 тысяч замежных турыстаў, тады як усяго з кастрычніка 2016 у рэгіён па "бязвізу" ўехала 80 тысяч чалавек. Таму абласныя ўлады і зацікаўлены ў пашырэнні тэрыторый, на якія распаўсюджваецца бязвізавы рэжым.

Грыцэвіч распавёў, што "бязвіз" дазваляе развіваць і рэгіянальныя аэрапорты ў Гродне і Брэсце.

У Мінску для турыстаў устаноўлены паказальнікі - Sputnik Беларусь
Беларусь плануе зарабіць на турыстах больш за $160 млн

"Аэрапорты ў Гродне і Брэсце ўключаныя ў бязвізавыя зоны. Той жа гродзенскі аэрапорт можа быць цікавым для звычайных жыхароў усходняй Польшчы, у якіх няма паветраных зносін. Ім часам прасцей прыляцець у Гродна і потым паехаць да сябе, чым ляцець праз Варшаву. І, наколькі я ведаю, вядуцца перамовы з асобнымі еўрапейскімі авіякампаніямі па іх прыцягненні ў гродзенскі аэрапорт. Аналагічная работа вядзецца ў Брэсце", — заявіў Грыцэвіч.

Прадстаўнік Мінспорту падкрэсліў, што ведамства зацікаўлена ў працягу лібералізацыі бязвізавага рэжыму.

Тэрмін і тэрыторыі для бязвізавага знаходжання замежных турыстаў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях былі павялічаныя згодна з указам прэзідэнта, які пачаў дзейнічаць 1 студзеня 2018 года.

Згодна з указам, тыя, хто вырашыў без афармлення віз наведаць турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст" (у якую ўваходзіць Белавежская пушча) або парк "Аўгустоўскі канал", могуць заставацца ў Беларусі да 10 дзён.

Стужка навiн
0