ЦТ 2018: прыйшлі вынікі па беларускай мове

Падпісацца
Першыя вынікі прыйшлі абітурыентам смс-паведамленнямі, неўзабаве балы павінны з'явіцца на сайце РІКВ.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове пачалі прыходзіць абітурыентам смс-паведамленнямі, паведамляе Sputnik.

ЦТ па беларускай мове абітурыенты здавалі 12 чэрвеня.

Цэнтралізаванае тэсціраванне - Sputnik Беларусь
Вынікі ЦТ з'яўляюцца на працягу 10-12 рабочых дзён пасля іспыту

Хоць бланкі адказаў могуць апрацоўвацца да 10-12 рабочых дзён, вынікі ЦТ па адной з дзяржаўных моў з'явіліся раней. Ужо ў нядзелю абітурыенты пачалі атрымліваць смс-паведамленні са сваімі баламі.

На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) вынікі з'явяцца крыху пазней — да вечара ці ў панядзелак.

Смс-паведамленнямі свае вынікі ЦТ атрымалі тыя рабяты, якія былі падпісаныя на адпаведную паслугу. На сайце інстытута даведацца пра свой вынік можна бясплатна.

Чакаецца, што вынікі ЦТ па рускай мове з'явяцца неўзабаве.

Таксама ў бліжэйшыя дні павінны з'явіцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па грамадазнаўстве. Выдача сертыфікатаў пачнецца ў рэспубліцы з 10 ліпеня.

Стужка навiн
0