Лукашэнка: наша краіна гатовая адстаяць сваю незалежнасць

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт выступіў на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці
Прэзідэнт выступіў на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Дні Незалежнасці зліліся святыя для беларусаў паняцці - Свабода і Незалежнасць, адзначыў Лукашэнка.

МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Беларусь гатовая адстаяць суверэнітэт і незалежнасць, заявіў у аўторак падчас звароту да грамадзян з нагоды Дня Незалежнасці прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь у аўторак святкуе Дзень Незалежнасці — 3 ліпеня 1944 года ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Мінск. Дату гэтую прынята лічыць і днём вызвалення ўсёй Беларусі.

Свабода і Незалежнасць

"Сёння наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. Гэты дзень па праву заняў асаблівае месца ў гісторыі Беларусі. У ім разам зліліся святыя для кожнага з нас паняцці — Свабода і Незалежнасць", — сказаў Лукашэнка ў сваім звароце.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днем Незалежнасці

Ён нагадаў, што 74 гады таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца Беларусі — горад Мінск.

"У барацьбе з бязлітасным агрэсарам нашы суайчыннікі прадэманстравалі нязломную волю, цвёрдасць і сілу духу. Беларусы не скарыліся фашысцкім акупантам і разам з іншымі брацкімі народамі перамаглі ў самай страшнай і крывавай вайне XX стагоддзя", — сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў: у часы вайны пацвердзіўся тэзіс аб тым, што нацыя, якая ўступіла ў смяротную сутычку з ворагам за родную зямлю, непераможная.

"Усё далей аддаляюцца ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш становіцца відавочцаў таго страшнага выпрабавання. Але мы ніколі не здрадзім тым ідэалам, дзеля якіх змагаліся на франтах і ў тыле ворага гераічныя абаронцы нашай Радзімы", — заявіў прэзідэнт.

Падзякаваў беларускі лідар і ветэранам. Ён падкрэсліў: яны выканалі свой абавязак і разграмілі агрэсара, адстаялі права жыць у свабоднай краіне.

Мірнае неба трэба абараняць

"Наша гістарычная памяць сведчыць: мірнае неба і стваральная праца павінны быць надзейна абаронены. Расслабляцца нельга! Таму мы прымаем самыя рашучыя меры па ўмацаванні ваеннай бяспекі", — адзначыў Лукашэнка.

Значны ўнёсак у падтрыманне высокай абароназдольнасці Беларусі робяць Узброеныя Сілы — па словах прэзідэнта, яны прыведзены ў адпаведнасць з новымі выклікамі і пагрозамі XXI стагоддзя.

"Кожны беларус можа быць упэўнены ў гатоўнасці нашай дзяржавы абараніць нашыя суверэнітэт і незалежнасць", — падкрэсліў ён.

Беларусь — мірная

Як нагадаў беларускі лідар, рэспубліка дэманструе ў адносінах з усімі краінамі міралюбівую палітыку.

Вызваленне Беларусі. Рэдкая кінахроніка - Sputnik Беларусь
Відэа
Вызваленне Беларусі. Рэдкая кінахроніка

Сёння на планеце па-ранейшаму неспакойна: у ваенных канфліктах, падчас тэрарыстычных актаў гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі, да гэтага часу не атрымалася аднавіць сусветны баланс, які быў парушаны ў канцы мінулага стагоддзя, канстатаваў Лукашэнка.

У гэтых умовах краіна, паводле слоў прэзідэнта, актыўна выступае з ініцыятывай маштабнага міжнароднага дыялогу, накіраванага на ўмацаванне архітэктуры міжнароднай бяспекі — так званы "Хельсінкі-2". "І гэтая ініцыятыва заслужыла высокую ацэнку", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Сваю міралюбівую палітыку мы дэманструем ў адносінах з усімі краінамі. Умацоўваем Саюзную дзяржаву з брацкай Расіяй. Пашыраем супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай — нашым стратэгічным партнёрам. На прынцыпах узаемнай павагі ажыццяўляем дыялог з краінамі Захаду", — адзначыў прэзідэнт.

Стужка навiн
0