Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днем Незалежнасці

© Photo : пресс-служба президентаПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі нагадаў грамадзянам краіны аб кошце сапраўднай свабоды і заклікаў захоўваць і перадаваць памяць пра подзвігі ў Вялікай Айчыннай вайне.

МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні да Дня Незалежнасці адзначыў, што беларусы ведаюць кошт сапраўднай свабоды.

Мінск, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Прадстаўнічыя ваенныя дэлегацыі з Кітая і РФ прыбылі ў Мінск

"Гэта свята, якое аб'ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае аб доўгім і няпростым шляху станаўлення нашай дзяржавы", — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў: "Мы ведаем кошт сапраўднай свабоды. Усвядомілі сілу адзінства народа, яго патрыятызму і веры ў будучыню. Разумеем, што суверэнітэт — гэта наш галоўны набытак".

Кіраўнік дзяржавы ў сваім віншаванні ўспомніў і тэму Вялікай Айчыннай вайны.

"Вызваляючы Радзіму ад гітлераўскіх нацыстаў, адраджаючы краіну ў пасляваенныя гады, ствараючы маладую дзяржаву на разломе эпох і тысячагоддзяў, мы разам пішам гісторыю незалежнай Беларусі", — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што святы абавязак беларусаў — захоўваць памяць аб ваенных подзвігах і перадаваць яе будучым пакаленням.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Няхай гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняе нас на новыя дасягненні".

Стужка навiн
0