МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Святочны салют у гонар Дня Незалежнасці дадуць у аўторак а 23:00, паведамляе Sputnik.
Беларусь 3 ліпеня святкуе Дзень Незалежнасці. У гэты дзень у 1944-м Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а сёння дату прынята называць і днём вызвалення ўсёй Беларусі.
Кульмінацыяй святкавання Дня Незалежнасці стане салют. Дадуць яго ва ўсіх буйных гарадах краіны, аднак самы маляўнічы будзе, зразумела, у Мінску.
Гледачоў чакаюць 30 залпаў, якія расфарбуюць неба сталіцы адразу з некалькіх кропак: каля стэлы Мінск — горад герой, ва Уруччы, каля Навінак, ля вадасховішча Дразды, паблізу ад "Мінск-Арэны", у Чыжоўцы і на тэрыторыі аэрапорта "Мінск-1".
Святочны салют расфарбуе мінскае неба а 23:00.