Фінальны джазавы канцэрт каля Ратушы адкрыюць юныя саксафаністкі

© Sputnik / Марина СеребряковаГледачы канцэрта "Джазавыя вечары"
Гледачы канцэрта Джазавыя вечары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У заключным мерапрыемстве серыі таксама возьмуць удзел музыканты з Францыі, Ізраіля і Беларусі.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Заключны бясплатны канцэрт джазавай музыкі ў сталічнай ратушы адкрыюць юныя саксафаністкі, паведамілі Sputnik арганізатары.

Непагадзь, музыка і ўсмешкі: як стартавалі Джазавыя вечары 2018 - Sputnik Беларусь
Відэа
Непагадзь, музыка і ўсмешкі: як стартавалі "Джазавыя вечары" 2018

Фінальны канцэрт "Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ" пройдзе ў суботу. Адкрые вечар дуэт дзесяцігадовых саксафаністак, лаўрэатаў некалькіх музычных конкурсаў — Арыны Чырыца і Дар'і Ягоўдзік.

У аснове канцэрта пад назвай "У джазе толькі дзяўчыны" — праекты з удзелам музыкаў з Францыі, Ізраіля і Беларусі. У гэты дзень выступяць піяністка Billy Cobham Band Камелія Бэн Насер са сваім трыа, вакалістка Сіван Арбэл, а таксама беларускія калектывы Lu Krukovskaya Project і "Джаз-трыа Яўгеніі Лятун".

Фінальным канцэртам арганізатары маюць намер развеяць міф пра тое, што "джазвумэн у асноўным спяваюць".

"Яны не менш віртуозна валодаюць музычнымі інструментамі, асабліва такімі, здавалася б, "мужчынскімі", як кантрабас і бас-гітара, я ўжо і не кажу пра клавішныя і духавыя", — адзначае рэжысёр фестывалю Андрэй Каліна.

Канцэрт пройдзе з 20:30 да 23:00 на сцэне каля сталічнай ратушы, уваход вольны.

Стужка навiн
0