МІНСК, 6 ліп — Sputnik. У Беларусі плануюць распрацаваць сістэмы электронных віз, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада ў пятніцу.
Рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па арганізацыі ў Беларусі сістэм электронных віз і аўтарызацыі падарожжаў створана паводле распараджэння прэм'ер-міністра Беларусі №193р ад 4 ліпеня бягучага года.
Узначаліў групу намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў. Спецыялісты павінны будуць сфармаваць патрабаванні да такіх сістэм. Акрамя таго, рабочая група вызначыць заказчыкаў і каардынатара работ па распрацоўцы і ўкараненню сістэм, выдзеліць іх стадыі і этапы, аб'ёмы і крыніцы фінансавання. Таксама прапановы павінны датычыцца прававога рэгулявання працы сістэм.
Да ўдзелу эксперты змогуць прыцягваць кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых падначаленых ураду арганізацый.
Ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці рабочай групы будзе Міністэрства замежных спраў.