Незвычайны арт-аб'ект з'явіўся ў Магілёве - лесвіца "вышыванка"

© Photo : Школа городских инициатив "Теплица"Арнамент на лесвіцы
Арнамент на лесвіцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На афарбоўку лесвіцы спатрэбілася больш за месяц і больш за 20 літраў фарбы.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Новы незвычайны арт-аб'ект — лесвіца "вышыванка" — з'явіўся ў Магілёве дзякуючы актывістам школы гарадскіх ініцыятыў "Цяпліца", паведамілі ў арганізацыі.

Здалёк можна пазнаць, з якой мясцовасці чалавек: па агульным сілуэце, спосабах нашэння галаўнога ўбору, прапарцыянальных суадносінах і характару арнаменту - Sputnik Беларусь
"Вышыванка" ці традыцыя: этнографы асуджаюць бязглуздую папулярызацыю

Маляўнічая лесвіца размешчана ў мікрараёне Падніколье абласнога цэнтра — у месцы спуску да гарадскога пляжу на беразе Дняпра. Па словах аўтара незвычайнага арт-аб'екта Уладзіслава Золатава, спачатку планавалася размаляваць беларускім нацыянальным арнаментам які-небудзь плот ці фасад дома, але месца ў цэнтры Магілёва для гэтага не знайшлося.

"Тады мы падумалі: можна паспрабаваць зрабіць лесвіцу, якая вядзе на гарадскі пляж", — сказаў ён.

Па словах Золатава, на афарбоўку лесвіцы спатрэбілася больш за месяц з-за няўстойлівага надвор'я, усяго ў працах прымалі ўдзел тры чалавекі. На стварэнне малюнка сышло больш за 20 літраў фарбы — яе мастакам далі партнёры арт-праекта. Прадстаўнік "Цяпліцы" таксама адзначыў, што новае афармленне лесвіцы гараджанам спадабалася — пра гэта сведчыць вялікая колькасьць сэлфі ў сацыяльных сетках.

Намаляваны на лесвіцы арнамент з'яўляецца элементам сімвала, якім у беларускай нацыянальнай вышыўцы абазначаўся бог сонца Ярыла.

Стужка навiн
0