У гасціннай Александрыі арганізавалі забавы на любы густ для гасцей з усёй Беларусі. У горадзе майстроў можна пазнаёміцца з традыцыйным беларускім пляценнем з саломкі, а каб надаць сабе сапраўдны купальскі выгляд многія апранаюць вянкі са свежых палявых кветак.
Квас, мёд і шашлыкі — гэта толькі самы кароткі спіс страў і ласункаў, якія падрыхтавалі для аматараў паесці. Каб патрабавальныя госці не засумавалі, каштуючы беларускія стравы, паўсюль іх чакаюць артысты, каб здзівіць сваім талентам.
Фігуры жывёл і птушак з саломы і сена, нібы магніт для дзяцей і жадаючых сфатаграфавацца, але нават яны блякнуць на фоне кароўкі з надзіманых шарыкаў. Увогуле, усе традыцыйныя сімвалы беларускіх святаў пад адкрытым небам можна сустрэць у Александрыі ў гэтыя дні.
Свае падворкі ўладкавалі практычна ўсе беларускія рэгіёны, а забаўляюць патрабавальную публіку артысты з Расіі, Украіны, Эстоніі, Беларусі і нават Польшчы. Усе колеры сапраўднага беларускага Купалля ў фотастужцы Sputnik.












