Букмекеры назвалі свайго фаварыта на Чэмпіянаце свету па футболе

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкМячы Чэмпіянату свету па футболе, архіўнае фота
Мячы Чэмпіянату свету па футболе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле прагнозаў букмекераў, больш за ўсё шанцаў на перамогу ў мундыялі мае зборная Францыі.

Чэмпіянат свету па футболе падыходзіць да завяршэння: 10 і 11 ліпеня адбудуцца паўфінальныя матчы, матч за трэцяе месца пройдзе ўжо 14 ліпеня, а фінал — 15 ліпеня. Хто ж стане пераможцам Чэмпіянату свету па футболе 2018? Пра гэта на ўсю моц спрачаюцца заўзятары і спартыўныя каментатары, актыўна стаўкі прымаюць і букмекерскія канторы.

Гульцы зборнай Расіі пасля паражэння ў матчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету па футболе - Sputnik Беларусь
Зборная Расіі саступіла Харватыі па пенальці ў 1/4 фіналу ЧС

Менш чым за тыдзень да фінальнага матчу Чэмпіянату свету у букмекераў з'явіўся відавочны фаварыт на першынства.

Так, на думку букмекерскіх кантор і заўзятараў, перамогу ў Чэмпіянаце свету атрымае зборная Францыі — на яе трыумф стаўкі прымаюць часцей за ўсё. На другім месцы у букмекераў — зборная Англіі.

А вось зборныя Бельгіі і Харватыі, па дадзеных букмекерскіх кантор, маюць менш шанцаў выйсці ў фінал мундыяля. На трэцяе месца Чэмпіянату свету, хутчэй за ўсё, можа разлічваць бельгійская зборная.

Стужка навiн
0