Уімблдон 2018: Сасновіч упершыню гуляла ў 1/8 і прайграла

© REUTERS / Tony O'BrienБеларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуска аддала суперніцы другі сэт зусім без барацьбы.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№50 у сусветным рэйтынгу) прайграла ў 1/8 фіналу Уімблдонскага турніру, паведамляе Sputnik.

Беларуская тэнісістка Вера Лапко - Sputnik Беларусь
Лапко ўслед за Азаранка пакінула Уімблдон

За выхад у чвэрцьфінал Сасновіч змагалася супраць латвійскай спартсменкі Алены Астапенка (12). Сустрэча завяршылася з лікам 6:7 (4:7), 0:6. Суперніцы правялі на корце адну гадзіну 20 хвілін.

Цікава, што ў першым сэце Сасновіч, якая ўпершыню ў кар'еры выступала ў 1/8 Уімблдона, вяла — 5:2, але не змагла замацаваць перавагу.

Такім чынам, усе беларускі — Вікторыя Азаранка, Вера Лапко, Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч — развіталіся з Уімблдонам. Сасновіч прайшла далей сваіх суайчынніц.

Стужка навiн
0