Хакейнае "Дынама-Мінск" заключыць кантракт з чэмпіёнам свету

© AP / Paul VernonКанадскі абаронца Патрык Уіркаш
Канадскі абаронца Патрык Уіркаш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
27-гадовы канадзец правёў у НХЛ амаль 270 гульняў і закінуў 16 шайб.

МІНСК, 10 ліп — Sputnik. Абаронца Матрык Уіркаш, які выйграў Чэмпіянат свету-2015 па хакеі ў зборнай Канады, будзе выступаць за мінскае "Дынама", паведамілі Sputnik у прэс-службе "зуброў".

Мінчане пракаментавалі выступ Беларусі на ЧС па хакеі - Sputnik Беларусь
Відэа
"Выпускаць моладзь, а не легіянераў": як мінчане бачаць хакей будучынi

"Дасягнута дамоўленасць аб заключэнні кантракту з 27-гадовым канадскім абаронцам, які набірае шмат ачкоў", — распавялі ў клубе.

Уіркаш выступаў у НХЛ у саставе "Атавы" (тры гады) і "Каларада" (адзін). Самы выніковы сезон абаронца правёў у форме "сенатараў" у чэмпіянаце-2013/14 — у 53 матчах ён набраў 23 ачкі (4 + 19). За "Каларада" ён правёў 57 гульняў і запісаў на свой рахунак 12 балаў (4 + 8). Усяго ў НХЛ Уіркаш правёў 268 паядынкаў і набраў 74 ачкі (16 + 58).

У 2015 годзе на Чэмпіянаце свету ў Чэхіі хакеіст разам са зборнай Канады выйграў золата турніру. У дзесяці сустрэчах ён закінуў адну шайбу і аддаў тры выніковыя перадачы.

Нагадаем, на мінулым тыдні "Дынама" дасягнула дамоўленасці аб заключэнні пагаднення з амерыканскім нападаючым Бо Бенетам, які выйграў Кубак Стэнлі ў саставе "Пітсбурга".

Першы матч у новым сезоне КХЛ "зубры" правядуць 3 верасня на выездзе супраць казанскага "Ак Барса".

Стужка навiн
0