МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў цырымонію закрыцця і фінальны матч Чэмпіянату свету па футболе, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Мундыяль завяршыўся 15 ліпеня ў Маскве паядынкам зборных Францыі і Харватыі на стадыёне "Лужнікі". З лікам 4:2 аказаліся мацнейшымі французы.
Беларускі лідэр разам з малодшым сынам Мікалаем наведаў захапляльны матч па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Сярод ганаровых гасцей фіналу таксама былі прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон з жонкай, кіраўнік Харватыі Калінда Грабар-Кітаравіч, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон з першай лэдзі Францыі Брыджыт і эмір дзяржавы Катар.
Беларускі лідэр раней наведаў матч-адкрыццё ЧС, які адбыўся 14 чэрвеня ў "Лужніках". Тады каманда Расіі перамагла зборную Саудаўскай Аравіі (5:0).