МІНСК, 20 ліп — Sputnik. У будучыя выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны зноў будуць ісці дажджы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па дадзеных сіноптыкаў, у суботу, 21 ліпеня, умовы надвор'я ў рэспубліцы працягне вызначаць цёплая вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Чорнага мора. А па ўсходзе нашай краіны адаб'ецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту.
"Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень па ўсходзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы", — паведамілі ў Белгідрамеце.
Навальніцы можа суправаджаць парывісты вецер. Тэмпература паветра ў суботу ўначы апусціцца да +14… 19°С, удзень паветра прагрэецца да + 22… 27°С.
У нядзелю, 22 ліпеня, у асноўным ва ўсходніх і цэнтральных раёнах Беларусі ўплыў паветранай масы чарнаморскага паходжання захаваецца, пад уладай вобласці павышанага атмасфернага ціску апынуцца толькі заходнія раёны краіны.
У суботу ўначы і раніцай будзе + 12… 19°С, дзённая тэмпература складзе 22… 28°С. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца пераважна ва ўсходніх і цэнтральных раёнах Беларусі, месцамі прагрымяць навальніцы.