Відэа

Бакалы "за пераможцаў" паднялі ў расійскім пасольстве

Падпісацца
У пасольстве РФ у Беларусі адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 75-годдзя Курскай бітвы, на які былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

На прыём з нагоды гадавіны адной з ключавых бітваў Вялікай Айчыннай вайны ў пасольства РФ у Беларусі прыйшлі паўтара дзясятка ветэранаў. Не ўсе яны ўдзельнічалі ў баях на Курскай дузе, але ўсім ім было што распавесці пра тую вайну — пра тое, як было жудасна, страшна і тое, як яны, перамагаючы страх, ішлі наперад.

Пасведчанне да ордэна ўручылі сыну Івана Шацько - Вячаславу - Sputnik Беларусь
Страчаны "з-за морквы" ордэн праз 73 гады ўручылі сям'і ветэрана

Ветэранаў вітаў расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў.

"Мы вас запрасілі з нагоды пераломнай падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны, 75-годдзя Курскай бітвы, больш вядомай сваёй танкавай бітвай ў Прохараўцы. Напэўна, не ўсе тут — удзельнікі Курскай бітвы, але мы ўдзячныя вам за тое, што вы зрабілі для нас", — сказаў Сурыкаў.

Сурыкаў пажадаў ветэранам здароўя і папрасіў іх жыць доўга, а потым прапанаваў падняць бакалы "За пераможцаў".

Курская бітва доўжылася больш за месяц — з 5 ліпеня па 23 жніўня 1943 года — і стала найбуйнейшай танкавай бітвай у гісторыі. У ёй прынялі ўдзел каля двух мільёнаў чалавек, шэсць тысяч танкаў, чатыры тысячы самалётаў. Але галоўнае, яна стала пераломнай у вайне, пасля яе стратэгічная ініцыятыва перайшла да Чырвонай арміі.

Стужка навiн
0