Дзіцячае "Еўрабачанне 2018" у Мінску збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАдбор на дзіцячае Еўрабачанне
Адбор на дзіцячае Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзел у песенным конкурсе пацвердзілі прадстаўнікі 19 краін - у тым ліку і дзяржаў-пачаткоўцаў.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Рэкордная колькасць краін возьме ўдзел у дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне 2018", які адбудзецца ў лістападзе гэтага года ў Мінску, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Ксенія Сітнік - Sputnik Беларусь
Вядучай дзіцячага "Еўрабачання 2018" хоча стаць Ксенія Сітнік

Еўрапейскі вяшчальны саюз у сераду прадставіў Белтэлерадыёкампаніі фінальны спіс краін — удзельніц маючага адбыцца форуму.

"Свой удзел у "Дзіцячым Еўрабачанні 2018" афіцыйна пацвердзілі 19 краін: Албанія, Арменія, Аўстралія, Азербайджан, Беларусь, Францыя, Македонія, Грузія, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Казахстан, Мальта, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Надерланды, Уэльс", — адзначылі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Такім чынам, дзіцячае "Еўрабачанне" ў Мінску стане рэкордным: за ўсю гісторыю конкурсу ў ім столькі краін не ўдзельнічалі ніколі.

"Па правілах, у конкурсе могуць прымаць удзел толькі 18 краін. Аднак у гэтым годзе ЕВС і Белтэлерадыёкампанія зрабілі выключэнне для Ізраіля як краіны — пераможцы дарослага "Еўрабачання-2018" і афіцыйна ўключылі яго ў склад удзельнікаў дзіцячага песеннага форуму", — дадалі суразмоўцы агенцтва.

Дзіцячае "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Галоўнай пляцоўкай маштабнага конкурсу стане "Мінск-Арэна".

Стужка навiн
0