https://bel.sputnik.by/20180726/god-maloj-radzimy-belarus-merapryemstvy-1036762291.html
Урад вырашыў, што трэба рабіць у Год малой радзімы
Урад вырашыў, што трэба рабіць у Год малой радзімы
Sputnik Беларусь
У зацверджаным комплексе мерапрыемстваў - дзесяткі пунктаў, ад добраўпарадкавання пахаванняў да "размяшчэння ў населеных пунктах скульптурных кампазіцый на... 26.07.2018, Sputnik Беларусь
2018-07-26T11:56+0300
2018-07-26T11:56+0300
2018-07-26T12:36+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103103/70/1031037087_0:0:1600:904_1920x0_80_0_0_e50e2ee6ed7e2e9899694c5d8023dd79.jpg
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103103/70/1031037087_0:0:1600:1004_1920x0_80_0_0_d830159b44fef38eaa110918c6583519.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, год малой радзімы ў беларусі
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, год малой радзімы ў беларусі
Урад вырашыў, што трэба рабіць у Год малой радзімы
11:56 26.07.2018 (абноўлена: 12:36 26.07.2018) У зацверджаным комплексе мерапрыемстваў - дзесяткі пунктаў, ад добраўпарадкавання пахаванняў да "размяшчэння ў населеных пунктах скульптурных кампазіцый на тэмы беларускага народнага эпасу".
МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Беларускі ўрад зацвердзіў план мерапрыемстваў у Год малой радзімы, які аб'яўлены ў рэспубліцы на 2018-2020 гады, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Годам малой радзімы быў абвешчаны ў Беларусі 2018-ы, аднак пазней прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падоўжыў яго да 2020-га. Урад зацвердзіў план мерапрыемстваў на гэтыя гады.
Усяго ў план мерапрыемстваў увайшлі 123 пункты з мноствам падпунктаў. Сярод задач — добраўпарадкаванне двароў і вёсак, навядзенне парадку на пахаваннях і нават "разгляд пытанняў размяшчэння ў населеных пунктах скульптурных кампазіцый на тэмы беларускага народнага эпасу".
Запланаваны і шэраг падзей — ад правядзення фэсту экскурсаводаў да "Тыдня славутых землякоў" і "Дня вышыванкі".
Адказнымі за рэалізацыю плана прызначылі мясцовыя органы ўлады, а таксама міністэрствы па профілі. Даваць справаздачу адказныя павінны будуць да 1 сакавіка ў Мінэканомікі, а ведамства будзе ўносіць інфармацыю на разгляд у Саўмін.