Замежнікі змогуць зарэгістравацца ў АУС праз інтэрнэт

© Sputnik / Александр ШурмелевУ міграцыйнай службе Фрунзенскага раёна Мінска
У міграцыйнай службе Фрунзенскага раёна Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На мінулым тыдні тэрмін знаходжання замежнікаў у Беларусі без візы быў павялічаны да 30 дзён, пры гэтым прыезджыя павінны зарэгістравацца ў мясцовым аддзеле ўнутраных спраў на працягу 5 дзён.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Рэгістрацыю замежнікаў у АУС праз інтэрнэт плануецца ўвесці з 2019 года, паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у эфіры тэлеканала АНТ.

Міністр спорту і турызму рэспублікі Сяргей Кавальчук - Sputnik Беларусь
Кавальчук: павелічэнне бязвіза вельмі важна для Беларусі

На мінулым тыдні прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам быў падпісаны ўказ, які дазваляе замежнікам знаходжанне ў краіне без візы тэрмінам да 30 сутак (пры ўмове іх ўезду і выезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск).

Пры гэтым яны павінны зарэгістравацца ў аддзелах па грамадзянстве і міграцыі МУС на працягу 5 дзён.

"Мы ўнеслі прапанову аб тым, каб перайсці на працэдуру рэгістрацыі праз інтэрнэт. Думаю, што з наступнага года такая паслуга ўжо будзе рэалізавана для замежнікаў, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі", — сказаў Бягун.

У выпадках, калі прыезджы будзе пражываць у аграсядзібе, гасцініцы, санаторыі або скарыстаецца паслугай тых арганізацый, якія ўпаўнаважаны праводзіць падобную працэдуру, рэгістрацыю яму праходзіць самастойна будзе не трэба.

Па словах Бягуна, у рамках бязвізавага рэжыму ў Беларусі за 1,5 года пабывала 140 тысяч замежных грамадзян. Пры гэтым каля 1 тысячы з іх звярталіся за прадаўжэннем тэрміну знаходжання.

Раней у МУС анансавалі, што тэрмін знаходжання замежных грамадзян у Беларусі без рэгістрацыі можа быць павялічаны да 10 дзён.

Стужка навiн
0