Папярэдні прагноз надвор'я: жнівень у Беларусі будзе дажджлівым

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛетні дождж у Мінску, архіўнае фота
Летні дождж у Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спякота, паводле папярэдніх прагнозаў, пойдзе на спад да канца гэтага тыдня, аднак у жніўні будзе нямала дзён з тэмпературай паветра +27..+30.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Жнівень будзе ў Беларусі дажджлівым, сведчаць дадзеныя папярэдняга прагнозу надвор'я на месяц.

Спякотны дзень - Sputnik Беларусь
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак 30 ліпеня

Беларускае надвор'е працягвае дзівіць сваёй зменлівасцю: пасля двух засушлівых месяцаў і амаль месяца трапічных дажджоў у рэспубліку прыйшла спякота — напярэдадні па краіне было да +32 градусаў. Здзіўляць надвор'е будзе і ў жніўні.

Згодна з папярэднім прагнозам надвор'я на месяц, жнівень у рэспубліцы таксама выдасца дажджлівым: па дадзеных Gismeteo, ападкі чакаюцца амаль кожны дзень, часам — разам з навальніцамі.

Ужо да канца першага тыдня жніўня спякота адступіць — прыйдзе камфортнае надвор'е з тэмпературай +20..+24 градуса. Зрэшты, на працягу жніўня яшчэ будуць гарачыя дні з тэмпературай паветра парадку +27..+30.

Папярэднія прагнозы надвор'я на месяц не вельмі дакладныя, аднак часам адгадваюць агульную пагодную тэндэнцыю. Падобныя да прагназуемых на жнівень 2018-га ўмовы былі ў рэспубліцы і ў апошні летні месяц мінулага года.

Стужка навiн
0