Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі выказаўся пра адмоўнікаў

© Sputnik / Григорий Соколов / Перайсці ў фотабанкХакейны трэнер Андрэй Сідарэнка
Хакейны трэнер Андрэй Сідарэнка - Sputnik Беларусь
Раней, па словах Андрэя Сідарэнкі, у хакеістаў было пачуццё гонару, калі яны прадстаўлялі сваю краіну.

МІНСК, 30 ліп — Sputnik. Хакеістаў, якія адмовіліся ад выступу за зборную Беларусі і прынялі расійскае спартыўнае грамадзянства, можна зразумець, заявіў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Андрэй Сідарэнка.

Былы гулец ХК Северсталь Мікалай Стасенка (злева) - Sputnik Беларусь
Яшчэ адзін беларускі хакеіст атрымаў расійскае грамадзянства

У 2015 годзе беларускія хакеісты сталі лічыцца легіянерамі ў КХЛ. З тых часоў шэраг гульцоў нацыянальнай каманды прынялі рашэнне змяніць грамадзянства на расійскае. Сярод іх Андрэй Стась, Мікіта Камароў, Ілля Шынкевіч, Мікалай Стасенка і іншыя.

"У нас ёсць адмоўнікі. Да канца жніўня іх статус у КХЛ вызначыцца. Абяцаюць, што яны не будуць з'яўляцца легіянерамі і змогуць гуляць за зборную. Дрэнна, што хакеісты з'язджаюць. З іншага боку іх можна зразумець — там у іх больш выгадныя кантракты", — сказаў Сідарэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў панядзелак.

Ён адзначыў, што раней атрымаць выклік у зборную было ганарова, гульцы адчувалі пачуццё патрыятызму. "Хацелася б такое стаўленне ад нашых хакеістаў", — сказаў ён.

Разам з тым Сідарэнка дадаў, што дзверы ў нацыянальную каманду для адмоўнікаў не зачыненыя. "Мы будзем з усімі размаўляць, будзем сачыць, як яны выступаюць", — удакладніў спецыяліст.

Рашэнне аб змене грамадзянства, прынятае раней, па словах Сідарэнкі, у выпадку неабходнасці не будзе перашкодай для выкліку ў галоўную каманду краіны. "Мы павінны знайсці агульную мову", — сказаў на заканчэнне Сідарэнка.

Нагадаем, Сідарэнка ўзначаліў зборную Беларусі ў чэрвені. Раней ён ужо працаваў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды — з 1994 па 1996 год.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі