Беларусы - у ліку лідараў у многіх конкурсах АрМГ-2018

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкДзяўчына з беларускім сцягам на АрМІ-2018
Дзяўчына з беларускім сцягам на АрМІ-2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з папярэднімі вынікамі гульняў зборная Беларусі займае чацвёртае месца - ззаду каманд з Расіі, Кітая і Казахстана.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Беларускія вайскоўцы займаюць лідзіруючыя пазіцыі на многіх этапах армейскіх міжнародных гульняў АрМГ-2018, паведамілі Sputnik у чацвер у міністэрства абароны Беларусі.

Беларускі снайпер, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларускія снайперы перамаглі на першым этапе "Снайперскага рубяжа"

У прыватнасці, на конкурсе "Інжынерная формула" ў расійскім горадзе Волжскі беларусы занялі другое месца, саступіўшы толькі гаспадарам. Трэцяе месца — у каманды з КНР.

Другую пазіцыю беларускія ваенныя займаюць па выніках двух этапаў конкурсу "Бяспечнае асяроддзе" — нашы спецыялісты разведкі саступілі расіянам. На трэцім — таксама кітайскія вайскоўцы. Яшчэ адно другое месца ў беларусаў — у конкурсе "Упэўнены прыём". На першым месцы — сувязісты з Казахстана, на трэцім — каманда з Кітая.

У конкурсе беспілотнікаў "Сакалінае паляванне" ў беларусаў — трэцяе месца. Першае — у каманды з Казахстана, другое — у іранскіх аператараў БПЛА. Другую пазіцыю займаюць беларускія вайскоўцы ў конкурсе "Воін Садружнасці". Наперадзе — толькі каманда з Казахстана.

Раней галоўны суддзя АрМГ-2018 генерал-маёр Аляксандр Перазеў агучыў вынікі каманднага заліку гульняў. Лідзіруе Расія, другія — каманда Казахстана, на трэцім месцы зборная Кітая. Беларусы паводле папярэдніх вынікаў займаюць чацвёрты радок.

Стужка навiн
0