Беларускія снайперы перамаглі на першым этапе "Снайперскага рубяжа"

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускі снайпер, архіўнае фота
Беларускі снайпер, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ваенныя стралкі апярэдзілі 18 каманд, у наступны этап выйшлі толькі 10 супернікаў.

МІНСК, 2 жні — Sputnik. Каманда беларускіх снайпераў стала пераможцам на першым этапе конкурсу "Снайперскі рубеж", які прымае Беларусь, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінабароны рэспублікі.

Кінолагі з сабакамі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Не толькі ў танкавым: беларусы сталі першымі ў "Дог-біятлоне"

Конкурс праходзіць на палігоне Брэсцкі ў рамках міжнародных вайсковых гульняў АрМГ-2018. Сапернікамі беларусаў былі каманды з 17 дзяржаў.

Другое месца заваявалі снайперы з Расіі, трэцяе дасталася стралкам з Казахстана. У наступны этап, акрамя тройкі прызёраў, прайшлі каманды з КНР, Узбекістана, Ірана, Манголіі і Бангладэш. Другі этап пройдзе 4 жніўня, падчас яго вызначыцца снайперская пара.

У Мінабароны таксама распавялі і пра іншыя поспехі беларусаў на АрМГ-2018. Пасля двух этапаў конкурса "Верны сябар" беларусы ўтрымліваюць трэцяе месца. Такую ж пазіцыю займаюць беларускія ваенныя пасля другога этапа спаборніцтваў разведчыкаў. У конкурсе "Воін Садружнасці" беларусы займаюць другі радок, саступаючы толькі супернікам з Казахстана.

Стужка навiн
0