МІНСК, 2 жні — Sputnik. Спякота сыдзе з Беларусі з пачатку наступнага тыдня, сведчаць дадзеныя доўгатэрміновага прагнозу надвор'я па краіне.
Гарачае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі больш за тыдзень таму: месцамі слупкі тэрмометра ўздымаліся да +32 градусаў і нават вышэй. Пры гэтым амаль тыдзень было дастаткова душна — шмат хто называе такое надвор'е "трапічным".
Зрэшты, як паказваюць дадзеныя доўгатэрміновага прагнозу надвор'я, ужо з панядзелка 6 жніўня спёка сыдзе. Сярэднія тэмпературы паветра ў першую палову наступнага тыдня складуць +20..+24.
Калі верыць двухтыднёвым прагнозу, прахалода захаваецца да сярэдзіны жніўня. У той жа час неабходна памятаць, што прагнозы надвор'я на такі доўгі перыяд не заўсёды дакладныя.
Канец жа бягучага тыдня ў Беларусі будзе цёплым. У пятніцу месцамі магчымыя дажджы і навальніцы. Слупкі тэрмометраў днём будуць падымацца да +27..+29.