Радыё

Костка: на "АрМГ-2018" мы пераймаем вопыт усіх краін-удзельніц

© SputnikПрадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Людвіг Костка
Прадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Людвіг Костка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па выніках IV Армейскіх міжнародных гульняў беларусы спадзяюцца вярнуцца дадому як мінімум у тройцы лідараў, адзначыў прадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Людвіг Костка.
Костко: на АрМИ-2018 мы перенимаем опыт всех стран-участниц

З 28 ліпеня па 11 жніўня на тэрыторыі 7 краін — Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Казахстана і Кітая — праходзяць IV Армейскія міжнародныя гульні "АрМГ-2018". Беларусь прымае ўдзел у АрМГ ўжо ў трэці раз, усяго ж у цяперашніх спаборніцтвах удзельнічаюць каманды з 33 дзяржаў, з іх упершыню — каманды Алжыра, В'етнама, М'янмы, Пакістана, Судана і Філіпін.

"Мы выступаем дзесьці горш, дзесьці лепш, ужо трэці раз на спаборніцтвах, кожны раз вопыт сваіх таварышаў з усіх краін мы пераймаем і ўводзім яго ў практыку навучання. Але гэта ўсё ж такі спаборніцтвы, пераможа наймацнейшы, і спадзяюся, што беларусы прыедуць у краіну ў тройцы лідараў", — адзначыў прадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Людвіг Костка ў гутарцы з карэспандэнтам Sputnik Узбекістан.

Дзяўчына з беларускім сцягам на АрМІ-2018 - Sputnik Беларусь
Беларусы - у ліку лідараў у многіх конкурсах АрМГ-2018

З усіх вайсковых спаборніцтваў 17 конкурсаў арганізаваны на тэрыторыі Расіі. Наперадзе ў каманд яшчэ каля дзесятка спецзаданняў, у тым ліку і ўзыходжанне на самую высокую горную вяршыню Еўропы — Эльбрус.

"Хацеў бы падзякаваць расійскаму боку за тое, што яны нас усіх тут сабралі, аказалі якасны прыём, правялі якасную падрыхтоўку да спаборніцтваў і арганізавалі бескампраміснае судзейства. На спаборніцтвах ўжо адзначалі, што ўсе справядліва", — сказаў Костка.

Па словах палкоўніка, цяперашнія Вайсковыя гульні паказалі сур'ёзнае стаўленне ваенна-палітычнага кіраўніцтва ўсіх краін-удзельніц спаборніцтваў да падрыхтоўкі і развіцця разведпадраздзяленняў.

"Разведка развіваецца, павялічваецца яе колькасны складнік, купляецца новая тэхніка, і гэта радуе, таму што ваеннае кіраўніцтва краін разумее — без разведкі нікуды", — адзначыў Костка.

Каментар прадстаўніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, палкоўніка Людвіга Косткі слухайце на радыё Sputnik.

Стужка навiн
0