"Сон у купальскую ноч" — так называецца спектакль, якім Купалаўскі тэатр будзе адкрываць 99 тэатральны сезон. Традыцыю пачынаць з "Паўлінкі" тут змянілі з-за занятасці рэжысёра Андрэя Прыкатэнкі, які прыехаў у Беларусь па запрашэнні мастацкага кіраўніка Купалаўскага Мікалая Пінігіна.
У аснове пастаноўкі — лірычная лінія сюжэту п'есы "Сон у летнюю ноч". На мінскай сцэне шэкспіраўскія персанажы размаўляюць, спяваюць і нават чытаюць рэп на беларускай мове, ездзяць на гіраскутарах і робяць сэлфі.
Мікс з музыкі, святла, пластыкі і новых тэхналогій атрымалася стварыць разам з мастаком-сцэнографам Вольгай Шаішмелашвілі, кампазітарам Іванам Кушнірам, харэографам Дзмітрыем Бяззубенкам і перакладчыкам Алесем Разанавым.
Перадпаказ спектакля або так званая здача прайшла ў Мінску напярэдадні, афіцыйная прэм'ера запланаваная на 7, 8 і 9 верасня.
Чым расійская каманда сумесна з купалаўцамі будзе здзіўляць беларускага гледача гэтай восенню, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.