Мінскае "Дынама" выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкГульня ў футбол, архіўнае фота
Гульня ў футбол, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Матч, які прайшоў на абноўленым сталічным стадыёне, наведала каля дзвюх тысяч гледачоў.

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Футбольны клуб "Дынама" (Мінск) прайшоў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, адолеўшы каманду "Мінск".

Футбалісты мінскага Дынама - Sputnik Беларусь
Лукашэнка павіншаваў мінскае "Дынама" з разгромам "Зяніта"

Сустрэча ў матчы 1/8 фіналу прайшла ў нядзелю на сталічным стадыёне "Дынама" і скончылася перамогай каманды Сяргея Гурэнкі з лікам 2:0. Пры гэтым у матчы не былі задзейнічаны гульцы асноўнага саставу.

Абодва галы (па адным у кожным тайме) на рахунку форварда каманды Аляксандра Макася.

Сустрэчу наведала каля 2 тысяч заўзятараў.

Нагадаем, што "Дынама" 9 жніўня дома правяло першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы, дзе з лікам 4:0 разграміла расійскі "Зеніт". Гульня ў адказ пройдзе 16 жніўня на выездзе — на стадыёне "Пятроўскі" ў Санкт-Пецярбургу. Пераможца матчу затым сустрэнецца з пераможцам пары "Хіберніан" (Шатландыя) — "Молдзе" (Нарвегія).

Стужка навiн
0