МІНСК, 14 жні — Sputnik. Беларускі гурт "Разбітае Сэрца Пацана" рыхтуе новую пласцінку, якая, па словах стваральнікаў, "паўстала на глебе касмічнага кахання".
Зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па сбору сродкаў на звядзенне альбома "Карняплоды любві".
"Ты не застанешся абураным пасля яго праслухоўвання, бо хуліганскі гумар да гэтага часу наш верны сябра", — абяцаюць удзельнікі гурта.
Новы альбом будзе складацца з 10 песень, некаторыя з іх музыкі ўжо выконвалі на сваіх канцэртах. Трэк "Смузі-мафіны" ўвогуле быў прэзентаваны ў красавіку.
Прэзентацыя новага альбома запланаваная на 4 кастрычніка гэтага года.
У 2015 годзе гурт "Разбітае Сэрца Пацана" ўжо паспяхова збіраў грошы праз краудфандынг на альбом "Пасрэдствам срэдств", які сеціва адразу ж ахарэктарызавала як "проста бомба".