Новы міністр пра тое, як будуць будаваць: павінна быць прыгожа, але прагматычна

CC0 / Pixabay / Skitterphoto / Будаўнічыя каскі, архіўнае фота
Будаўнічыя каскі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Новы кіраўнік Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распавёў калектыву пра задачы, якія стаяць перад галіной, а таксама пра тое, якім чынам плануе вярнуць у Беларусь спецыялістаў, якія з'ехалі за мяжу.

МІНСК, 20 жні — Sputnik. Прыгожа, але прагматычна будуць будаваць у беларускіх гарадах пры новым міністры будаўніцтва і архітэктуры Дзмітрыі Мікулёнку. У панядзелак яго прадставілі калектыву міністэрства.

"Усё павінна быць прыгожа, але прагматычна. Неабходна, каб будынкі не толькі мелі прывабны знешні выгляд, але і былі функцыянальна прыдатныя для эксплуатацыі на працягу ўсяго перыяду", — цытуе адказ Мікулёнка на пытанне аб развіцці архітэктуры ў Беларусі БелТА.

Каштаны гінуць у цэнтры Мінска - Sputnik Беларусь
Прадухіліць катастрофу: мінчан запрасілі абмеркаваць межы зялёных зон

Найважнейшай жа задачай міністэрства новы кіраўнік назваў забеспячэнне стабільнай і бясстратнай работы будаўнічых арганізацый, а таксама прадпрыемстваў, якія задзейнічаны ў будаўнічым комплексе. Ён лічыць важным захаваць калектывы, або, калі ёсць неабходнасць, пераарыентаваць іх.

Новы міністр заявіў, што даведзеныя аб'ёмы будаўніцтва павінны быць выкананы.

У міністра спыталі, як яму бачыцца вырашэнне праблемы з адтокам будаўнічых кадраў. На думку Мікулёнкі, каб вярнуць спецыялістаў, неабходныя наяўнасць працоўных месцаў, адпаведная аплата працы, а таксама стварэнне больш высокакваліфікаваных працоўных месцаў.

"Гэта значыць, у цэлым мадэрнізацыя галіны", — рэзюмаваў міністр.

Мікулёнак, які ўзначальваў да нядаўняга часу УП "УКБ Мінгарвыканкама", змяніў на пасадзе міністра адпраўленага ў адстаўку ў тым ліку за неадрамантаваны дах на Аршанскім інструментальным заводзе Анатоля Чорнага.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі