МІНСК, 22 жні — Sputnik. Тры каманды прымуць удзел у Міжнародным фестывалі феерверкаў "Навальніца 2018".
Пра гэта паведаміў у сераду арганізатар open-air Ігар Сідаровіч у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
У гарналыжны комплекс "Лагойск" прыедуць прадстаўнікі Расіі, Латвіі і Літвы. Характэрна, што апошняя каманда ўжо прымала ўдзел у "Навальніцы" ў 2009 годзе, і тады яна заняла першае месца.
Беларускіх піратэхнікаў на конкурсе не будзе — такое правіла.
"Зразумела, што ў нашай краіне ўсё будзе: і пляцоўка, і глядацкія сімпатыі, і сімпатыі суддзяў. Мы хочам, каб галасаванне было аб'ектыўным", — растлумачыў спікер.
Для гледачоў рыхтуюць займальныя забавы. Выступяць гурты "Маланка Orchestra", "Крамбамбуля", Brutto.
Будзе адкрыты прасторны фуд-корт інтэрнацыянальнай кухні. Прычым гледачы змогуць гатаваць ежу самі — для іх паставяць печы барбекю.
Ігар Сідаровіч агучыў падрабязную праграму open-air, які пройдзе ў гарналыжным комплексе "Лагойск":
12:00 — Пачатак работы пляцоўкі. Адкрыты дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, прасторны фуд-корт інтэрнацыянальнай кухні, пляжная зона з аэратрубой, пляцоўка для барбекю. Для дзяцей плануецца холі-фэст.
19:00 — Адкрыццё фестывалю. Выступ гурта "Маланка Orchestra", "Крамбамбуля", Brutto.
22:00 — Пачатак праграмы піратэхнікаў.
Выступленне кожнай каманды разлічана на сем хвілін.
"Камусьці здаецца, што гэта мала. На самай справе гэта даволі вялікі перыяд часу, за які стрэляць да двух тысяч вырабаў", — заўважыў Сідаровіч.
Арганізатар фестывалю паведаміў, што ў мінулым годзе на фестывалі сабралася 12 тысяч гледачоў. У гэтым годзе чакаюць столькі ж наведвальнікаў.
Ігар Сідаровіч таксама распавёў, як будзе працаваць грамадскі транспарт падчас фестывалю. Больш падрабязна — у відэа Sputnik Беларусь.