Мінкульт падвёў вынікі конкурсу эскізаў мэмарыялу ў Курапатах

© Sputnik / Виктор ТолочкоКрыжы на месцы знішчэння ахвяраў палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.
Крыжы на месцы знішчэння ахвяраў палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможцам конкурсу стаў калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцавай і Вольгі Ярмолінай.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знака ва ўрочышчы Курапаты, адпаведная аб'ява была апублікавана ў панядзелак 27 жніўня на сайце ведамства.

Кіраўнік СТАА БелРэстІнвест Леанід Зайдэс - Sputnik Беларусь
Уладальнік рэстарана ля Курапатаў хоча пабудаваць ва ўрочышчы мемарыял

Конкурс на лепшы праект мемарыяла ва ўрочышчы быў абвешчаны ў 2017 годзе. Усяго члены камісіі адабралі чатыры праекты з 32 работ.

Як стала вядома ў панядзелак, Мінкульт падвёў вынікі конкурсу эскізных праектаў. Пераможцамі сталі скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктары Марыя Маркаўцава і Вольга Ярмоліна.

Мяркуецца, што мемарыял будзе выглядаць як чатыры паржавелыя металічныя слупы. На канструкцыі будуць подпісы пра ахвяраў рэпрэсій 1930-1940 гадоў.

Калі будзе ўсталяваны мемарыял і ці хапае на яго ўзвядзенне сродкаў, сабраных з дапамогай краудфандынга, пакуль не вядома. Таксама яшчэ не апублікаваны Мінкультам і сам эскіз памятнага знака.

Стужка навiн
0