Пуціна здзівіў БелАЗ у Кузбасе: такая грамадзіна

© Photo : пресс-служба президента РоссииУладзімір Пуцін у Кузбасе
Уладзімір Пуцін у Кузбасе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскаму лідару ў Кузбаскім вугальным разрэзе "Чарнігавец" паказалі самую вялікую мадэль самазвала - БелАЗ-75710.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ацаніў памеры самага вялікага ў свеце самазвала БелАЗ беларускай вытворчасці, які працуе на абагачальнай фабрыцы "Чарнігаўская-Коксавая" ў Кузбасе.

Домрачава і Б'ёрндален на экскурсіі на заводзе БелАЗ - Sputnik Беларусь
"Гэта было выдатна": Домрачава падзялілася ўражаннямі ад паездкі на БелАЗ

Расійскі лідар у панядзелак наведаў вугальны разрэз "Чарнігавец", дзе азнаёміўся з функцыянаваннем прадпрыемстваў і пагутарыў з рабочымі. Увагу Пуціна прыцягнуў адзін з беларускіх БелАЗаў — 450-тонная мадэль, якая выконвае перавозкі ў разрэзе.

"Такая грамадзіна — як цэлы дом! Хтосьці працуе на ёй? Як вы ўпраўляецеся з такой машынай?" — задаў пытанне рабочым Пуцін.

На гэта гарнякі расійскаму лідару з усмешкай адказалі, што з самазвалам спраўляюцца "паволі".

Дадзеная мадэль прызнаная Guinness World Records самым вялікім самазвалам (450 метрычных тон), на якім усталяваны самы вялікі кузаў (645,4 кубічнага метра). Першы БелАЗ-75710 (шасі №1) быў пастаўлены ў разрэз "Чарнігавец" (Кемераўская вобласць), дзе ён зараз задзейнічаны ў перавозках ТАА "Горна-транспартная кампанія". Як раней паведамілі ў прэс-службе холдынгу "БелАЗ", толькі за год такая машына ў разрэзе перавезла каля чатырох мільёнаў тон грузу.

Стужка навiн
0