https://bel.sputnik.by/20180831/pyat-podarkov-dlya-nikolaya-lukashenko-1037395699.html
Пяць падарункаў для Мікалая Лукашэнкі
Пяць падарункаў для Мікалая Лукашэнкі
Sputnik Беларусь
У дзень 14-годдзя аднаго з самых вядомых падлеткаў краіны, Sputnik адважыўся выказаць здагадку, што магло б узрадаваць маладога чалавека, у якога, на погляд... 31.08.2018, Sputnik Беларусь
2018-08-31T09:27+0300
2018-08-31T09:27+0300
2018-08-31T09:12+0300
стыль жыцця
беларусь
мікалай лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103060/76/1030607656_0:67:999:633_1920x0_80_0_0_7c377fd8e89efba38d60235d94037553.jpg
Тэма падарункаў і Мікалая Лукашэнкі ўжо неаднаразова абмяркоўвалася публікай. Але тады гаворка ішла не столькі пра тое, што дарылі, а колькі пра тое, хто дарыў.Дзевяць гадоў таму падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан пяцігадовы Мікалай, які суправаджаў яго, падарыў Папе Рымскаму Бенедыкту XVI буквар.У тым жа 2009 годзе інтэрнэт узарвала фатаграфія з вайсковых вучэнняў "Захад-2009", на якой маленькі Мікалай паказвае прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву пісталет. Высветлілася, што гэта быў падарунак хлопчыку ад расійскага прэзыдэнта. Інфармагенцтвы тады цытавалі Мядзведзева, які спытаў, ці падабацца хлопчыку пісталет, і Лукашэнку, які адказаў, што "добры пісталет, таму што прэзідэнт Расіі падарыў".Рабочы візіт прэзідэнта РФ у Беларусь
Зброю ў падарунак Мікалай, мяркуючы па ўсім, атрымліваў і пазней. У 2011 годзе Аляксандр Лукашэнка расказваў, што ў Колі назапасіўся вялікі арсенал цацачных аўтаматаў, а ў 2013-м хлопчык папрасіў Дзеда Мароза аб сапраўднай пнеўматычнай вінтоўцы. Дзед Мароз яго тады не падвёў."Дзеду Марозу ліст па электроннай пошце напісалі… Вось, "Дзед Мароз" пад елку паклаў падарунак. Зброю пнеўматычную, вінтоўку нейкую. Спецназавец будучы!" — распавядаў прэзідэнт журналістам у студзені 2013-га.Калі не зброя, то што… Sputnik вырашыў пафантазіраваць на тэму, што магло б пацешыць 14-гадовага падлетка, у якога, на думку радавога абывацеля, усё ёсць.Золата WoTКалі няма магчымасці падарыць рэальны танк, то ваяра заўсёды можна парадаваць "золатам", якое дазволіць атрымаць новыя перамогі ў World of Tanks. А Мікалай, мяркуючы па прызнаннях яго бацькі, у "танчыкі" гуляў."Мой галоўны клопат — як з гэтых сетак маляня вырваць, каб ён менш там сядзеў, пачынаючы з "танкаў" і заканчваючы інфармацыяй пра нейкія гістарычныя даты, пісьменнікаў. Часам кажа, што яму трэба знайсці інфармацыю, у школе даручылі… Дзве хвіліны інфармацыю шукае, а гадзіну гуляе ў "танкі", — скардзіўся Лукашэнка журналістам два гады таму.З улікам таго, што WoT усе ўзросты пакорлівыя, а Мікалай, мяркуючы па даступнай інфармацыі і расказу бацькі, неабыякавы да ваеннай тэматыцы, ён цалкам можа па-ранейшаму "секчыся ў танчыкі". У гэтай сітуацыі любы свабодны рэсурс — для больш упэўненй прысутнасці ў гульні — лішнім не будзе.Воск для клюшкіЛюбая хакейная атрыбутыка, напэўна, спатрэбіцца. Кожную зіму ўжо некалькі гадоў запар Мікалай і каманда "грыфонаў", у якой ён гуляе, становяцца ньюсмейкерамі. У тым ліку дзякуючы малодшаму сыну прэзідэнта, журналісты ўважліва сочаць і за турнірам "Залатая шайба" і за "Алімпійскімі надзеямі".Павіншаваць юных пераможцаў "Алімпійскіх надзей" сёлета прыйшоў асабіста Аляксандр Лукашэнка."Гледзячы на вас усіх, падумаў: мусіць, будзем хутка змагацца ў фінале чэмпіянату свету. Бо пасля завяршэння выступлення за нацыянальную зборную Антоненка, Мезіна, Стася, Міхалёва — прорва. Вы — наша надзея, і не толькі алімпійская", — сказаў прэзідэнт, звяртаючыся да юных хакеістаў.Мікалай, дарэчы, быў прызнаны лепшым бамбардзірам гэтага турніру. Толькі ў адным — фінальным — матчы з камандай "Мядзведзь" ён адзначыўся дзвюма закінутымі шайбамі і дзвюма галявымі перадачамі.Кніга ПераменаўКніга, як вядома, лепшы падарунак, але якіям жанрам аддае перавагу малодшы сын прэзідэнта, шырокай публіцы невядома. Нават калі ў самога прэзідэнта пыталіся пра яго любімыя або нядаўна прачытаныя кнігі, Лукашэнка-старэйшы часта спасылаўся на занятасць і "пуды дакументаў", якія чакаюць яго на працоўным стале.І ўсё ж такі, думаецца, кніга ў якасці падарунка будзе дарэчная — да прыкладу, на кітайскай мове. Ён жа вучыць кітайскую. Пра гэта стала вядома зімой, калі беларускі пасол у Пекіне Кірыл Руды апублікаваў у Twitter невялікі відэаролік.На відэа захавана, як Мікалай грае на раялі — акампануе опернай спявачцы з Кітая, а затым віншуе на кітайскай мове народ Паднябеснай.Папка для нотБольш вядома аб музычных поспехах унучак Аляксандра Лукашэнкі. Дачкі Дзмітрыя Аляксандравіча — Анастасія і Дар'я — ужо гралі на сцэне Белдзяржфілармоніі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, з'яўляюцца лаўрэатамі шэрагу конкурсаў.Але ў гэтым годзе і Мікалай Лукашэнка дэбютаваў на публіцы — сыграў на фартэпіяна на сцэне фестывалю "Александрыя збірае сяброў". Мікалай выканаў кампазіцыю "Вяртанне ды спадчыны", напісаную Валерыем Івановым.Канцэрт транслявалі па беларускіх тэлеканалах, ды і ў самой Александрыі за прадстаўленнем назірала шмат людзей. Тэлекамеры злавілі і рэакцыю Аляксандра Лукашэнкі на выступ малодшага сына: было відаць, што прэзідэнт расчулены.З улікам таго, што Мікалай займаецца (ці захапляецца) гульнёй на фартэпіяна, дарэчным бачыцца і які-небудзь падарунак, звязаны з музыкай.Сэлфі-палкаДа гэтага часу ўсе самыя яркія здымкі Мікалая, якія станавіліся здабыткам грамадскасці, рабілі альбо прафесійныя фатографы, альбо выпадковыя мінакі.Год таму ўвесь інтэрнэт гадаў, ці сапраўды гэта прэзідэнцкі сын едзе ў плацкартным вагоне цягніка "Віцебск — Адлер". Каб разрадзіць абстаноўку, прэс-сакратару прэзідэнта прыйшлося тлумачыць: так, гэта ён."Мікалай сапраўды ў чацвер вечарам ехаў на паказаным цягніку, але не з Адлера ў Віцебск, а з Магілёва ў Шклоў, куды, дарэчы, накіраваўся на электрычцы", — цытавала Наталлю Эйсмант агенцтва БелТА.Мікалай тады ездзіў у Магілёў на экскурсію, каб непублічна пагуляць "па месцах баявой славы бацькі".Калі б у яго быў гэты атрыбут і публічны акаўнт у "Інстаграм", сённяшні імяніннік мог бы радаваць грамадскасць не толькі афіцыйнымі, але і больш жывымі фота з афіцыйных прыёмаў і сустрэч.
https://bel.sputnik.by/20161222/kuchma-padaravau-lukashehnku-knigu-makiyaveli-a-atrymau-plyushavaga-peunya-1026648163.html
https://bel.sputnik.by/20180304/snezhnyj-snajper-komanda-nikolaya-lukashenko-poluchila-serebro-biatlon-1034028708.html
https://bel.sputnik.by/20180611/nikolaj-lukashenko-vtoroj-po-populyarnosti-belarus-china-1035931406.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103060/76/1030607656_0:36:999:664_1920x0_80_0_0_bd1f2430c1e3c44dc81b2febbe0f5526.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
стыль жыцця, беларусь, мікалай лукашэнка
стыль жыцця, беларусь, мікалай лукашэнка
Пяць падарункаў для Мікалая Лукашэнкі
У дзень 14-годдзя аднаго з самых вядомых падлеткаў краіны, Sputnik адважыўся выказаць здагадку, што магло б узрадаваць маладога чалавека, у якога, на погляд абывацеля, усё ёсць.
Тэма падарункаў і Мікалая Лукашэнкі ўжо неаднаразова абмяркоўвалася публікай. Але тады гаворка ішла не столькі пра тое, што дарылі, а колькі пра тое, хто дарыў.
Дзевяць гадоў таму падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан пяцігадовы Мікалай, які суправаджаў яго, падарыў Папе Рымскаму Бенедыкту XVI буквар.
У тым жа 2009 годзе інтэрнэт узарвала фатаграфія з вайсковых вучэнняў "Захад-2009", на якой маленькі Мікалай паказвае прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву пісталет. Высветлілася, што гэта быў падарунак хлопчыку ад расійскага прэзыдэнта. Інфармагенцтвы тады цытавалі Мядзведзева, які спытаў, ці падабацца хлопчыку пісталет, і Лукашэнку, які адказаў, што "добры пісталет, таму што прэзідэнт Расіі падарыў".
Рабочы візіт прэзідэнта РФ у Беларусь
Зброю ў падарунак Мікалай, мяркуючы па ўсім, атрымліваў і пазней. У 2011 годзе Аляксандр Лукашэнка расказваў, што ў Колі назапасіўся вялікі арсенал цацачных аўтаматаў, а ў 2013-м хлопчык папрасіў Дзеда Мароза аб сапраўднай пнеўматычнай вінтоўцы. Дзед Мароз яго тады не падвёў.
"Дзеду Марозу ліст па электроннай пошце напісалі… Вось, "Дзед Мароз" пад елку паклаў падарунак. Зброю пнеўматычную, вінтоўку нейкую. Спецназавец будучы!" — распавядаў прэзідэнт журналістам у студзені 2013-га.
Калі не зброя, то што… Sputnik вырашыў пафантазіраваць на тэму, што магло б пацешыць 14-гадовага падлетка, у якога, на думку радавога абывацеля, усё ёсць.
Калі няма магчымасці падарыць рэальны танк, то ваяра заўсёды можна парадаваць "золатам", якое дазволіць атрымаць новыя перамогі ў World of Tanks. А Мікалай, мяркуючы па прызнаннях яго бацькі, у "танчыкі" гуляў.
"Мой галоўны клопат — як з гэтых сетак маляня вырваць, каб ён менш там сядзеў, пачынаючы з "танкаў" і заканчваючы інфармацыяй пра нейкія гістарычныя даты, пісьменнікаў. Часам кажа, што яму трэба знайсці інфармацыю, у школе даручылі… Дзве хвіліны інфармацыю шукае, а гадзіну гуляе ў "танкі", — скардзіўся Лукашэнка журналістам два гады таму.
З улікам таго, што WoT усе ўзросты пакорлівыя, а Мікалай, мяркуючы па даступнай інфармацыі і расказу бацькі, неабыякавы да ваеннай тэматыцы, ён цалкам можа па-ранейшаму "секчыся ў танчыкі". У гэтай сітуацыі любы свабодны рэсурс — для больш упэўненй прысутнасці ў гульні — лішнім не будзе.
Любая хакейная атрыбутыка, напэўна, спатрэбіцца. Кожную зіму ўжо некалькі гадоў запар Мікалай і каманда "грыфонаў", у якой ён гуляе, становяцца ньюсмейкерамі. У тым ліку дзякуючы малодшаму сыну прэзідэнта, журналісты ўважліва сочаць і за турнірам "Залатая шайба" і за "Алімпійскімі надзеямі".
Павіншаваць юных пераможцаў "Алімпійскіх надзей" сёлета прыйшоў асабіста Аляксандр Лукашэнка.
"Гледзячы на вас усіх, падумаў: мусіць, будзем хутка змагацца ў фінале чэмпіянату свету. Бо пасля завяршэння выступлення за нацыянальную зборную Антоненка, Мезіна, Стася, Міхалёва — прорва. Вы — наша надзея, і не толькі алімпійская", — сказаў прэзідэнт, звяртаючыся да юных хакеістаў.
Мікалай, дарэчы, быў прызнаны лепшым бамбардзірам гэтага турніру. Толькі ў адным — фінальным — матчы з камандай "Мядзведзь" ён адзначыўся дзвюма закінутымі шайбамі і дзвюма галявымі перадачамі.
Кніга, як вядома, лепшы падарунак, але якіям жанрам аддае перавагу малодшы сын прэзідэнта, шырокай публіцы невядома. Нават калі ў самога прэзідэнта пыталіся пра яго любімыя або нядаўна прачытаныя кнігі, Лукашэнка-старэйшы часта спасылаўся на занятасць і "пуды дакументаў", якія чакаюць яго на працоўным стале.
І ўсё ж такі, думаецца, кніга ў якасці падарунка будзе дарэчная — да прыкладу, на кітайскай мове. Ён жа вучыць кітайскую. Пра гэта стала вядома зімой, калі беларускі пасол у Пекіне Кірыл Руды апублікаваў у Twitter невялікі відэаролік.
На відэа захавана, як Мікалай грае на раялі — акампануе опернай спявачцы з Кітая, а затым віншуе на кітайскай мове народ Паднябеснай.
Больш вядома аб музычных поспехах унучак Аляксандра Лукашэнкі. Дачкі Дзмітрыя Аляксандравіча — Анастасія і Дар'я — ужо гралі на сцэне Белдзяржфілармоніі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, з'яўляюцца лаўрэатамі шэрагу конкурсаў.
Але ў гэтым годзе і Мікалай Лукашэнка дэбютаваў на публіцы — сыграў на фартэпіяна на сцэне фестывалю "Александрыя збірае сяброў". Мікалай выканаў кампазіцыю "Вяртанне ды спадчыны", напісаную Валерыем Івановым.
Канцэрт транслявалі па беларускіх тэлеканалах, ды і ў самой Александрыі за прадстаўленнем назірала шмат людзей. Тэлекамеры злавілі і рэакцыю Аляксандра Лукашэнкі на выступ малодшага сына: было відаць, што прэзідэнт расчулены.
З улікам таго, што Мікалай займаецца (ці захапляецца) гульнёй на фартэпіяна, дарэчным бачыцца і які-небудзь падарунак, звязаны з музыкай.
Да гэтага часу ўсе самыя яркія здымкі Мікалая, якія станавіліся здабыткам грамадскасці, рабілі альбо прафесійныя фатографы, альбо выпадковыя мінакі.
Год таму ўвесь інтэрнэт гадаў, ці сапраўды гэта прэзідэнцкі сын едзе ў плацкартным вагоне цягніка "Віцебск — Адлер". Каб разрадзіць абстаноўку, прэс-сакратару прэзідэнта прыйшлося тлумачыць: так, гэта ён.
"Мікалай сапраўды ў чацвер вечарам ехаў на паказаным цягніку, але не з Адлера ў Віцебск, а з Магілёва ў Шклоў, куды, дарэчы, накіраваўся на электрычцы", — цытавала Наталлю Эйсмант агенцтва БелТА.
Мікалай тады ездзіў у Магілёў на экскурсію, каб непублічна пагуляць "па месцах баявой славы бацькі".
Калі б у яго быў гэты атрыбут і публічны акаўнт у "Інстаграм", сённяшні імяніннік мог бы радаваць грамадскасць не толькі афіцыйнымі, але і больш жывымі фота з афіцыйных прыёмаў і сустрэч.