Традыцыйны фестываль "Камяніца з Банкам БелВЭБ" прайшоў у Музеі народнай архітэктуры і побыту ўжо ў 10-ты раз.
У Дзень ведаў, 1 верасня, дарослыя і дзеці сабраліся пад Мінскам, каб паслухаць добрую музыку, набыць прыемныя сувеніры ў горадзе майстроў і паспрабаваць свае сілы ў разнастайных майстар-класах. Надвор'е парадавала зусім не восеньскімі сонейкам і цеплынёй, таму шматлікія госці фэсту ладзілі пікнікі адразу перад галоўнай сцэнай, каб частавацца прывезенымі або набытымі на месцы прысмакамі, не адыходзячы далёка ад асноўнай пляцоўкі.
Хэдлайнерамі музычнага складніка свята сталі "Стары Ольса", Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, этна-трыа "Троіца", а таксама госці з Расіі і Украіны.
Акрамя таго, на інтэрактыўный сцэне свята ладзілі спевы і скокі, а ў царкве побач можна было паслухаць традыцыйныя беларускія песні.
Як прайшоў юбілейны фестываль, глядзіце на фота.
![Якое ж свята пачатку восені без сена? Яго і ў якасці крэсел можна выкарыстоўваць. Якое ж свята пачатку восені без сена? Яго і ў якасці крэсел можна выкарыстоўваць. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/95/1037429549_0:0:4929:3286_600x0_80_0_1_9f174e76943f392281b4637dac28430f.jpg)
![Для самых маленькіх гасцей свята былі арганізаваныя розныя забаўкі і майстар-класы. Для самых маленькіх гасцей свята былі арганізаваныя розныя забаўкі і майстар-класы. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/96/1037429671_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_5026859463eb1d18307b2ca4f5d42744.jpg)
![Таксама дзеці вадзілі карагоды і гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні. Таксама дзеці вадзілі карагоды і гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/97/1037429733_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_6c28f6a34c8544bad5ea84b97f9c1de8.jpg)
![На рынку рамеснікаў можна было знайсці вельмі незвычайныя вырабы. На рынку рамеснікаў можна было знайсці вельмі незвычайныя вырабы. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/96/1037429610_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_c2be0b7d4e8496255b9d60abfe7fe529.jpg)
![А можна было і самому паспрабаваць зрабіць нешта з саломы, гліны або паперы. А можна было і самому паспрабаваць зрабіць нешта з саломы, гліны або паперы. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/99/1037429916_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_87814db3603b82f907ee24dcbb41024a.jpg)
![Ганчарны круг прыцягваў як дарослых, так і дзяцей - ніхто не баяўся выпацкацца. Ганчарны круг прыцягваў як дарослых, так і дзяцей - ніхто не баяўся выпацкацца. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/99/1037429977_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_0a4c7df5aed63b59ebcf58f4dddc60f6.jpg)
![Першы дзень восені парадаваў вельмі добрым надвор'ем. Першы дзень восені парадаваў вельмі добрым надвор'ем. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/03/1037430300_0:0:4202:2801_600x0_80_0_1_d694bb371054e05709fd89961c250664.jpg)
![Шматлікія госці свята сядзелі на покрывах адразу перад галоўнай сцэнай. Шматлікія госці свята сядзелі на покрывах адразу перад галоўнай сцэнай. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/00/1037430038_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_645d062c7879b433f431dfa4fc89806c.jpg)
![Стары Ольса першымі выступілі на галоўнай сцэне. Стары Ольса першымі выступілі на галоўнай сцэне. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/97/1037429794_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_86a1897275b55470b21da60f1222e220.jpg)
![У перапынках паміж выступамі артыстаў ля інтэрактыўнай сцэны ладзілі скокі. У перапынках паміж выступамі артыстаў ля інтэрактыўнай сцэны ладзілі скокі. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/68/1037426862_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_39e3509e7cc14f5b184c4ee980aaf378.jpg)
![Можна было танцаваць як у карагодзе, так і парамі. Можна было танцаваць як у карагодзе, так і парамі. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/10/1037431057_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_54c4b70f65ba6253cd40dbf1324fe52e.jpg)
![Зміцер Вайцюшкевіч запальваў са сваёй гітарай. Зміцер Вайцюшкевіч запальваў са сваёй гітарай. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/01/1037430100_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_d8600bad3b5853b2607a74949e043bfc.jpg)
![А ў царкве побач спявалі народныя беларускія песні. А ў царкве побач спявалі народныя беларускія песні. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/01/1037430176_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_49d68fcc136148c9afd3d0f85ca6be34.jpg)
![Жанчыны ўважліва слухалі жаласлівую песню пра злую свякроўку. Жанчыны ўважліва слухалі жаласлівую песню пра злую свякроўку. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/02/1037430237_0:0:2500:1666_600x0_80_0_1_c5203954c1fa43b6d20519733ab71cff.jpg)
![Каля галоўнай сцэны тым часам танчылі пад музыку этна-трыа Троіца. Каля галоўнай сцэны тым часам танчылі пад музыку этна-трыа Троіца. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/05/1037430568_0:0:2500:1666_600x0_80_0_1_e31d3931fc4b36d15e5dc8c01c577692.jpg)
![Шматлікія госці свята былі ў традыцыйных касцюмах. Шматлікія госці свята былі ў традыцыйных касцюмах. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/05/1037430505_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_3d07c7c11fa5723fd41b54858b1141c7.jpg)
![Выступ гурта Троіца Выступ гурта Троіца - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/70/1037427059_0:0:2500:1666_600x0_80_0_1_b580f8f1227b343186a304ca44963a15.jpg)
![У другой палове дня на пляцоўцы перад сцэнай стала вельмі шматлюдна. У другой палове дня на пляцоўцы перад сцэнай стала вельмі шматлюдна. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/07/1037430731_0:0:2500:1666_600x0_80_0_1_20ceaf362073ad5941214a8bbb21659a.jpg)
![Але ніхто не замінаў суседзям танчыць, як ім хочацца. Але ніхто не замінаў суседзям танчыць, як ім хочацца. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/08/1037430844_0:0:2500:1666_600x0_80_0_1_bd04a9dfbe7fac0fb23fbf89314d42d8.jpg)
![Пакуль у партэры танчылі, далей ад сцэны вячэралі. Пакуль у партэры танчылі, далей ад сцэны вячэралі. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103743/09/1037430967_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_06c51c286c96f93500c6f45b9387bd50.jpg)
![Лявон Вольскі на Камяніцы-2018. Лявон Вольскі на Камяніцы-2018. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/72/1037427219_0:0:2500:1666_600x0_80_0_1_b4a2d48ac2ece2bdc97964f7e55efbd1.jpg)
![Свята скончылася далёка зацемна. Свята скончылася далёка зацемна. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103742/71/1037427153_0:0:2500:1667_600x0_80_0_1_1c35ad5ba22329604b04db8f99a69bd5.jpg)