Беларусь сёння ўпершыню згуляе ў Лізе нацый

© Sputnik / Виктор ТолочкоТрэніроўка зборнай Беларусі па футболе на стадыёне "Дынама"
Трэніроўка зборнай Беларусі па футболе на стадыёне Дынама - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусы ў поўным узбраенні падышлі да стартавага паядынку новага турніру УЕФА - супернік разабраны, настрой баявы.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе сёння першы матч у Лізе нацый УЕФА, паведамляе Sputnik.

Відэафакт: зборная Беларусі трэніруецца перад стартам у Лізе нацый - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: зборная Беларусі трэніруецца перад стартам у Лізе нацый

Сталічны стадыён "Дынама" ў суботу прыме паядынак Беларусь — Сан-Марына ў рамках групавога раўнда Лігі нацый. Пачатак матча ў 19:00 (па мінскім часе).

Напярэдадні галоўны трэнер каманды Ігар Крывушэнка заявіў, што ніякіх кадравых праблем няма — усе гульцы рыхтуюцца да гульні. Спецыяліст адзначыў, што каманда суперніка добра вывучана, і яго падапечным застаецца толькі згуляць у сваю сілу.

Капітан каманды Аляксандр Мартыновіч дадаў, што ў калектыве пануе добры настрой — гульцы гатовыя сябе праявіць у маючым адбыцца матчы. "Усе настроены на станоўчы вынік", — сказаў футбаліст.

Таксама ў пятніцу беларусы правялі адкрытую трэніроўку, якую наведаў прэм'ер-міністр краіны, старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас. Разам з ім за заняткам назіраў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Пасля хатняга паядынку з санмарынцамі зборная Беларусі адправіцца ў Кішынёў, дзе 11 верасня пройдзе паядынак супраць Малдовы.


Стужка навiн
0