Беларусь атрымала буйную перамогу ў Лізе нацый

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗборная Беларусі атрымала перамогу над камандай Сан-Марына
Зборная Беларусі атрымала перамогу над камандай Сан-Марына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія футбалісты ўпершыню ў гісторыі перамаглі каманду Сан-Марына.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Зборная Беларусі з трыумфам пачала свой удзел у футбольнай Лізе нацый, абыграўшы з разгромным лікам каманду Сан-Марына, перадае карэспандэнт Sputnik.

Трэніроўка зборнай Беларусі па футболе на стадыёне Дынама - Sputnik Беларусь
Беларусь сёння ўпершыню згуляе ў Лізе нацый

Першы матч у новым турніры УЕФА з удзелам падапечных Ігара Крывушэнкі прайшоў на стадыёне "Дынама" ў Мінску і завяршыўся з лікам 5:0 на карысць "Белакрылых".

У пераможцаў выніковымі ўдарамі вызначыліся Ігар Стасевіч (4-я хвіліна), Станіслаў Драгун (26 і 87), Антон Сарока (67) і Юрый Кавалёў (90). Каманда Сан-Марына ў асноўным знаходзілася ў абароне і не змагла пераламаць ход гульні.

Дарэчы, галкіпер гаспадароў Сяргей Чэрнік правёў соты "сухі" матч на вышэйшым узроўні.

Наступны матч беларуская зборная правядзе 11 верасня супраць каманды Малдовы. Паядынак пройдзе ў Кішынёве.

Стужка навiн
0