Школа гістарычнага танца La Camargo зладзіла гарадскі баль у, бадай, адной з самых прыгожых сядзіб Мінска — Лошыцкай сядзібе. Святочна апранутыя госці пераходзілі з залы ў залю, танцавалі, гулялі ў гістарычныя гульні. З дапамогай рэканструктараў мінчане, якія цікавяцца гісторыяй, змаглі даведацца пра тое, як праходзілі балі ў пазамінулым стагоддзі.
Арганізатары балю, Маргарыта і Дзмітрый, распавядалі пра танцы і вучылі гасцей свята простым рухам, каб праз некалькі хвілін станцаваць пад жывую музыку. Таксама для мінчан гэта быў апошні шанец убачыць выставу гістарычнага касцюма, якая працавала ў сядзібе ўсё лета.
Як праходзіла мерапрыемства, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
У Дзень горада ў лошыцкай сядзібе зладзілі гарадскі баль.

2/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Святочна апранутыя госці прайшліся па пакоях сядзібы ў паланэзе.

3/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Танцорам акампаніравалі прафесійныя музыкі.

4/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Шмат танцаў XIX стагоддзя разлічаны на тое, што госці мяняюцца партнёрамі і знаёмяцца адзін з адным.

5/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Вальс - неад'емная частка любога балю, часам вальсы складалі 2/3 праграмы.

6/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Мінскія рэканструктары танцавалі паказальныя танцы.

7/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Госці сядзібы назіралі за танцорамі.

8/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Адна з фігур французскай кадрылі.

9/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
У перапынках паміж танцамі можна было пагуляць у старажытныя гульні.

10/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
У гэтай, напрыклад, трэба было скласці з картак знаёмага кавалера - або мужчыну сваёй мары.

11/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Яшчэ адна старажытная гульня - "Месяц".

12/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
На балі з вольным дрэс-кодам сустрэліся пачатак і сярэдзіна стагоддзя - ампір і крыналін.

13/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Танцы ў тройках былі вельмі папулярныя ў пазамінулым стагоддзі - тады кавалераў таксама часта на ўсіх не хапала.

14/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
Арганізатары балю - танцоры студыі La Cаmargo Маргарыта і Дзмітрый станчылі вальс "Лэндлер".

15/15
© Sputnik / Анастасия Волчок
На агульным фота - усе госці балю.