https://bel.sputnik.by/20180911/kak-snimali-film-eh-klimova-idi-i-smotri-1037586819.html
Так ужо не здымуць: тры гісторыі ад стваральнікаў фільма "Ідзі і глядзі"
Так ужо не здымуць: тры гісторыі ад стваральнікаў фільма "Ідзі і глядзі"
Sputnik Беларусь
Цэнзараў фільм напалохаў, акцёрам даводзілася сыходзіць у запой, а людзі ў масавых сцэнах плакалі па-сапраўднаму. 11.09.2018, Sputnik Беларусь
2018-09-11T12:25+0300
2018-09-11T12:25+0300
2018-09-11T11:36+0300
галоўнае
культура
элем клімаў
алесь адамовіч
беларусьфільм
кіно
лепшыя беларускія фільмы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103758/43/1037584386_0:470:1972:1579_1920x0_80_0_0_1ef2762f25c80192ea86369f5c3322b3.jpg
Дзевяноста гадоў таму адкрылася кінастудыя "Савецкая Беларусь" — папярэднік "Беларусьфільма". Сучасную назву студыя атрымала ўжо ў 46-м, але ў савецкія гады яе нярэдка называлі "Партызанфільм" — з-за вялікай колькасці ваеннай кінапрадукцыі.Фільм Элема Клімава "Ідзі і глядзі" не падобны да іншых фільмаў пра Вялікую Айчынную. У ім няма ні геройскіх подзвігаў, ні маштабных баявых сцэн — а ёсць жах вайны, які душыць усё мацнеё і мацней. На вачах гледачоў сялян зганяюць ў свіран, каб спаліць жыўцом, па чыгуначных шляхах брыдзе згвалтаваная немцамі дзяўчынка-падлетак, а твар галоўнага героя, хлопчыка-партызана, пакрываецца маршчынамі. Гэтая карціна наглядна дае зразумець, чаму папулісцкі лозунг "можам паўтарыць" — гэта блюзнерства, а 9 мая — свята памяці аб загінуўшых, а не ваеннага трыумфу.Як здымаўся "Ідзі і глядзі", карэспандэнту Sputnik Цімуру Селіванаву распавялі акцёр, аператар і гукарэжысёр фільма.На здымках "Ідзі і глядзі" усё было па-сапраўднаму - і агонь, і стрэлы, і выбухі
Занадта моцная плацінаАляксей Радзіонаў, аператар: "Ідзі і глядзі" — адзін з нямногіх фільмаў з паўнавартаснай падрыхтоўкай, якія я здымаў. Перад пачаткам здымак мы перагледзелі ваенную кінахроніку тых гадоў, шмат часу выдаткавалі на акцёрскія спробы. На галоўную ролю Флеры, напрыклад, прэтэндавалі некалькі сотняў хлопчыкаў.Фільм здымаўся ў сцэнарнай паслядоўнасці — а гэта недазваляльная раскоша. У некаторыя месцы для здымак нам прыйшлося вяртацца да трох разоў. Элем настаяў на гэтым у першую чаргу дзеля Алёшы Краўчанкі — каб ён змог адыграць сваю ролю "ў натуральным развіцці". Дарэчы, у Краўчанкі дзіўнае пачуццё прасторы. Ён заўсёды ведаў, як размясціцца ў кадры, куды павярнуць галаву, колькі крокаў прайсці. Не ўсе прафесійныя акцёры так адчуваюць камеру.Я сутыкнуўся з тым, што не ўсякую добрую сцэну са сцэнара атрымліваецца ўвасобіць. У нас у самым пачатку фільма быў прапісаны такі эпізод: Флеру не бяруць на партызанскую аперацыю, ён засмучана блукае ў густых лясах і бачыць бабровую плаціну. У роспачы ён руйнуе яе вінтоўкай. Мы знайшлі плаціну, прыступілі да здымак — але апынулася, што яе немагчыма разбіць, так моцна яна была пабудавана.Рэжысёр Элем Клімаў на здымках фільма "Ідзі і глядзі"
Усё па-сапраўднамуСелянін, які сыграў вясковага старасту, Казімір Рабецкі — дзіўны чалавек з цяжкім лёсам. Сцэны, у якіх ён удзельнічаў, не пераагучвалі, ён без лішніх дубляў змог усё выканаць, хоць не быў прафесійным акцёрам. Ён пакутаваў ад адкрытай формы туберкулёзу, і на здымкі яго прывезлі з бальніцы. Удзел у фільме быў подзвігам Рабецкага.Дзеля эпізоду спалення вёскі мы перавезлі на месца здымак сапраўдную царкву, якая была пераабсталяваная пад хлеў. На здымках "Ідзі і глядзі" наогул усё было па-сапраўднаму — і агонь, і стрэлы, і выбухі. Піратэхніка ніколі такога эфекту не дасць, і зрабіць яе "больш натуральнай" на постпродакшн не атрымаецца.Апошні кадр фільма: партызаны ідуць па "летняй" паляне ў заснежаны лес, — атрымаўся выпадкова. Падчас здымак выпаў снег, а нам трэба было зняць канец лета. Для таго каб снег растапіць, мы выкарыстоўвалі спецыяльную ваенную тэхніку. За чатыры гадзіны яна ачысціла большую частку лесу, але ўдалечыні яшчэ заставалася крыху снегу, а час падціскаў. Клімаў тут жа знайшоўся: "А давайце яны з лета сыдуць у зіму!". Атрымліваецца, само жыццё ўсім распарадзілася, а ўжо потым усе сталі шукаць у гэтым глыбокі сімвалізм.Алесь Адамовіч часта бываў на здымачнай пляцоўцы, але з Клімавым ніколі не спрачаўся, а той называў яго "наш Леў Талстой"
Яшчэ і шкадаЯўген Цілічэеў, акцёр, выканаў ролю латвійца-паліцая: Элем Клімаў убачыў мяне ў спектаклі і запрасіў да сябе ў фільм: "Я прапаную вам ролю адшчапенца, паганца". Я адказаў: "Так, перспектыўны шлях у мяне будзе — далей прыйдзецца толькі мярзотнікаў і іграць", аднак ад ролі не адмовіўся. Рэжысёр зацвердзіў мяне без пробаў, што тады здаралася даволі рэдка.Калі я іграю адмоўных персанажаў, мне ўсё роўна спачуваюць. Памятаю, мы пераагучвалі эпізод, у якім майго персанажа разам з астатнімі палоннымі немцамі і калабарантамі расстрэльваюць партызаны. Клімаў павярнуўся да мяне і сказаў: "Вось сволач, Жэнька, цябе яшчэ і шкада, гада!".Гарэлка замест грымуСцэнарысты рэдка бываюць нават на здымках: звычайна яны здаюць сцэнары рэжысёрам, рэжысёры іх перарабляюць, сцэнарысты лаюцца з-за паправак, і ўсё гэта разам называецца "кінамастацтва". Алесь Адамовіч, па-першае, часта прыязджаў на здымкі, а па-другое, з Клімавым ніколі не сварыўся. Калі Клімаў пытаўся Адамовіча наконт таго ці іншага знятага эпізоду, ён нязменна адказваў: "Гэта — праўда. Так было".Акцёры, якія ігралі эсэсаўцаў і паліцаяў два тыдні пілі гарэлку, каб "увайсці ў вобраз"
Аднойчы мужычок — мясцовы жыхар касіў траву і спяваў нейкую песню на беларускай мове. Алесь выправіў яго: "Што ты гэтую песню спяваеш? Вось якую трэба!" — і заспяваў сам. А Элем мяне штурхнуў: "Глядзі, вось ён — наш Леў Талстой".Адамовіч распавядаў: "Эсэсаўцы былі ўвесь час п'яныя, у іх былі рожы чырвоныя ад п'янства". Усе нашы акцёры былі людзьмі цалкам інтэлігентнымі, а трэба было дамагчыся эфекту спітых твараў. І Клімаў сказаў нам: "Ну, хлопцы, даю вам два тыдні — піце". І вось два тыдні мы пілі гідкую беларускую гарэлку, каб дайсці да патрэбнай кандыцыі. Тры маскоўскія акцёры не змаглі спыніцца, і іх адправілі дадому.На здымках прысутнічалі людзі, якія яшчэ дзецьмі бачылі вайну. І калі мы бегалі вакол у нямецкай форме, некаторыя крычалі: "Божа, няўжо яны зноў прыйшлі?! Ратуйце!". Мабыць, мы ўжо вельмі дакладна ігралі.Напалохаць цэнзараўВіктар Морс, гукарэжысёр: ужо па сцэнары было зразумела, што праца над "Ідзі і глядзі" будзе цікавай, але вельмі складанай. Элем Германовіч адлюстраваў у тэксце не толькі сваё бачанне, але і "гучанне" будучага фільма — напрыклад, ён напісаў у сцэнары "падземны гул", які ўлоўліваюць героі. Гукавая дарожка павінна была пагрузіць гледачоў у гнятлівую атмасферу фільма.Сцэна, у якой галоўныя героі прабіраюцца па балоце на выспу з ацалелымі пасля расстрэлу сялянамі, падалася цэнзарам занадта страшнай, хоць візуальна там нічога асаблівага не было, але гук быў жудасны
Для сцэны, у якой зажыва гараць сяляне, мы спрабавалі запісваць крыкі пацыентаў апёкавага цэнтра — але ў асноўным у фільм патрапілі крыкі людзей з масоўкі. Многія з іх у дзяцінстве перажылі нямецкае ўварванне. Жанчыны галасілі, плакалі, крычалі, успамінаючы, як гэта было на самой справе. Такі фільм ужо нельга зняць цяпер — тых людзей амаль не засталося ў жывых.Пры здачы фільма Элема Германовіча папрасілі зрабіць некалькі правак, у тым ліку — змяніць сцэну, у якой галоўныя героі прабіраюцца па балоце на выспу з ацалелымі пасля расстрэлу сялянамі. Яна падалася цэнзарам занадта страшнай, хоць візуальна там нічога асаблівага не было. Справа заключалася ў гуку — крыкі, абрыўкі мелодый, гул стваралі сапраўды пужаючы эфект. Дарэчы, "чалавечыя" крыкі там на самой справе былі запаволенымі крыкамі рачных чаек. У выніку фанаграму балотнай сцэны вырашылі змякчыць, ахвяраваць эфектам, каб захаваць іншыя сцэны, якія адзначыла цэнзура.НедарэстаўрацыяУ 2017 годзе "Масфільм" вырашыў адрэстаўраваць фільм. На жаль, арыгінальны запіс гуку быў страчаны. Рэстаўратары скарысталіся няякаснай фанаграмай і, да таго ж, няправільна размеркавалі гукавыя каналы.Я пабываў на паказе "адрэстаўраванай" карціны і прыйшоў у жах. Усё гучала так, як калі б з аркестра прыбралі палову інструментаў і паспрабавалі выканаць паўнавартасную кампазіцыю. Я змог знайсці лепшую копію гуку ў замежных дылераў, якія закуплялі "Ідзі і глядзі" для паказу. Так што цяпер адрэстаўраваны фільм будуць паказваць з прымальным гукам, хоць і не з арыгіналам.Памятаю, на прэм'еры "Ідзі і глядзі" Алесь Адамовіч сказаў: "Сорак працэнтаў поспеху фільма — гэта гук, які зрабіў Віктар Морс". Думаю, што гэта ўсё ж такі сумесны, агульны поспех. Мы здымалі фільм не дзеля заробку, а стваралі твор мастацтва.
https://bel.sputnik.by/20170910/belaruski-film-idzi-i-glyadzi-uznagarodzili-u-venecyi-1030732638.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103758/43/1037584386_0:285:1972:1764_1920x0_80_0_0_f716ed70f99b143f0c97c388b620323b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
галоўнае, культура, элем клімаў, алесь адамовіч, беларусьфільм, кіно, лепшыя беларускія фільмы
галоўнае, культура, элем клімаў, алесь адамовіч, беларусьфільм, кіно, лепшыя беларускія фільмы
Дзевяноста гадоў таму адкрылася кінастудыя "Савецкая Беларусь" — папярэднік "Беларусьфільма". Сучасную назву студыя атрымала ўжо ў 46-м, але ў савецкія гады яе нярэдка называлі "Партызанфільм" — з-за вялікай колькасці ваеннай кінапрадукцыі.
Фільм Элема Клімава "Ідзі і глядзі" не падобны да іншых фільмаў пра Вялікую Айчынную. У ім няма ні геройскіх подзвігаў, ні маштабных баявых сцэн — а ёсць жах вайны, які душыць усё мацнеё і мацней. На вачах гледачоў сялян зганяюць ў свіран, каб спаліць жыўцом, па чыгуначных шляхах брыдзе згвалтаваная немцамі дзяўчынка-падлетак, а твар галоўнага героя, хлопчыка-партызана, пакрываецца маршчынамі. Гэтая карціна наглядна дае зразумець, чаму папулісцкі лозунг "можам паўтарыць" — гэта блюзнерства, а 9 мая — свята памяці аб загінуўшых, а не ваеннага трыумфу.
Як здымаўся "Ідзі і глядзі", карэспандэнту Sputnik Цімуру Селіванаву распавялі акцёр, аператар і гукарэжысёр фільма.
На здымках "Ідзі і глядзі" усё было па-сапраўднаму - і агонь, і стрэлы, і выбухі
Аляксей Радзіонаў, аператар: "Ідзі і глядзі" — адзін з нямногіх фільмаў з паўнавартаснай падрыхтоўкай, якія я здымаў. Перад пачаткам здымак мы перагледзелі ваенную кінахроніку тых гадоў, шмат часу выдаткавалі на акцёрскія спробы. На галоўную ролю Флеры, напрыклад, прэтэндавалі некалькі сотняў хлопчыкаў.
Фільм здымаўся ў сцэнарнай паслядоўнасці — а гэта недазваляльная раскоша. У некаторыя месцы для здымак нам прыйшлося вяртацца да трох разоў. Элем настаяў на гэтым у першую чаргу дзеля Алёшы Краўчанкі — каб ён змог адыграць сваю ролю "ў натуральным развіцці". Дарэчы, у Краўчанкі дзіўнае пачуццё прасторы. Ён заўсёды ведаў, як размясціцца ў кадры, куды павярнуць галаву, колькі крокаў прайсці. Не ўсе прафесійныя акцёры так адчуваюць камеру.
Я сутыкнуўся з тым, што не ўсякую добрую сцэну са сцэнара атрымліваецца ўвасобіць. У нас у самым пачатку фільма быў прапісаны такі эпізод: Флеру не бяруць на партызанскую аперацыю, ён засмучана блукае ў густых лясах і бачыць бабровую плаціну. У роспачы ён руйнуе яе вінтоўкай. Мы знайшлі плаціну, прыступілі да здымак — але апынулася, што яе немагчыма разбіць, так моцна яна была пабудавана.
Рэжысёр Элем Клімаў на здымках фільма "Ідзі і глядзі"
Селянін, які сыграў вясковага старасту, Казімір Рабецкі — дзіўны чалавек з цяжкім лёсам. Сцэны, у якіх ён удзельнічаў, не пераагучвалі, ён без лішніх дубляў змог усё выканаць, хоць не быў прафесійным акцёрам. Ён пакутаваў ад адкрытай формы туберкулёзу, і на здымкі яго прывезлі з бальніцы. Удзел у фільме быў подзвігам Рабецкага.
Дзеля эпізоду спалення вёскі мы перавезлі на месца здымак сапраўдную царкву, якая была пераабсталяваная пад хлеў. На здымках "Ідзі і глядзі" наогул усё было па-сапраўднаму — і агонь, і стрэлы, і выбухі. Піратэхніка ніколі такога эфекту не дасць, і зрабіць яе "больш натуральнай" на постпродакшн не атрымаецца.
Апошні кадр фільма: партызаны ідуць па "летняй" паляне ў заснежаны лес, — атрымаўся выпадкова. Падчас здымак выпаў снег, а нам трэба было зняць канец лета. Для таго каб снег растапіць, мы выкарыстоўвалі спецыяльную ваенную тэхніку. За чатыры гадзіны яна ачысціла большую частку лесу, але ўдалечыні яшчэ заставалася крыху снегу, а час падціскаў. Клімаў тут жа знайшоўся: "А давайце яны з лета сыдуць у зіму!". Атрымліваецца, само жыццё ўсім распарадзілася, а ўжо потым усе сталі шукаць у гэтым глыбокі сімвалізм.
Алесь Адамовіч часта бываў на здымачнай пляцоўцы, але з Клімавым ніколі не спрачаўся, а той называў яго "наш Леў Талстой"
Яўген Цілічэеў, акцёр, выканаў ролю латвійца-паліцая: Элем Клімаў убачыў мяне ў спектаклі і запрасіў да сябе ў фільм: "Я прапаную вам ролю адшчапенца, паганца". Я адказаў: "Так, перспектыўны шлях у мяне будзе — далей прыйдзецца толькі мярзотнікаў і іграць", аднак ад ролі не адмовіўся. Рэжысёр зацвердзіў мяне без пробаў, што тады здаралася даволі рэдка.
Калі я іграю адмоўных персанажаў, мне ўсё роўна спачуваюць. Памятаю, мы пераагучвалі эпізод, у якім майго персанажа разам з астатнімі палоннымі немцамі і калабарантамі расстрэльваюць партызаны. Клімаў павярнуўся да мяне і сказаў: "Вось сволач, Жэнька, цябе яшчэ і шкада, гада!".
Сцэнарысты рэдка бываюць нават на здымках: звычайна яны здаюць сцэнары рэжысёрам, рэжысёры іх перарабляюць, сцэнарысты лаюцца з-за паправак, і ўсё гэта разам называецца "кінамастацтва". Алесь Адамовіч, па-першае, часта прыязджаў на здымкі, а па-другое, з Клімавым ніколі не сварыўся. Калі Клімаў пытаўся Адамовіча наконт таго ці іншага знятага эпізоду, ён нязменна адказваў: "Гэта — праўда. Так было".
Акцёры, якія ігралі эсэсаўцаў і паліцаяў два тыдні пілі гарэлку, каб "увайсці ў вобраз"
Аднойчы мужычок — мясцовы жыхар касіў траву і спяваў нейкую песню на беларускай мове. Алесь выправіў яго: "Што ты гэтую песню спяваеш? Вось якую трэба!" — і заспяваў сам. А Элем мяне штурхнуў: "Глядзі, вось ён — наш Леў Талстой".
Адамовіч распавядаў: "Эсэсаўцы былі ўвесь час п'яныя, у іх былі рожы чырвоныя ад п'янства". Усе нашы акцёры былі людзьмі цалкам інтэлігентнымі, а трэба было дамагчыся эфекту спітых твараў. І Клімаў сказаў нам: "Ну, хлопцы, даю вам два тыдні — піце". І вось два тыдні мы пілі гідкую беларускую гарэлку, каб дайсці да патрэбнай кандыцыі. Тры маскоўскія акцёры не змаглі спыніцца, і іх адправілі дадому.
На здымках прысутнічалі людзі, якія яшчэ дзецьмі бачылі вайну. І калі мы бегалі вакол у нямецкай форме, некаторыя крычалі: "Божа, няўжо яны зноў прыйшлі?! Ратуйце!". Мабыць, мы ўжо вельмі дакладна ігралі.
Віктар Морс, гукарэжысёр: ужо па сцэнары было зразумела, што праца над "Ідзі і глядзі" будзе цікавай, але вельмі складанай. Элем Германовіч адлюстраваў у тэксце не толькі сваё бачанне, але і "гучанне" будучага фільма — напрыклад, ён напісаў у сцэнары "падземны гул", які ўлоўліваюць героі. Гукавая дарожка павінна была пагрузіць гледачоў у гнятлівую атмасферу фільма.
Сцэна, у якой галоўныя героі прабіраюцца па балоце на выспу з ацалелымі пасля расстрэлу сялянамі, падалася цэнзарам занадта страшнай, хоць візуальна там нічога асаблівага не было, але гук быў жудасны
Для сцэны, у якой зажыва гараць сяляне, мы спрабавалі запісваць крыкі пацыентаў апёкавага цэнтра — але ў асноўным у фільм патрапілі крыкі людзей з масоўкі. Многія з іх у дзяцінстве перажылі нямецкае ўварванне. Жанчыны галасілі, плакалі, крычалі, успамінаючы, як гэта было на самой справе. Такі фільм ужо нельга зняць цяпер — тых людзей амаль не засталося ў жывых.
Пры здачы фільма Элема Германовіча папрасілі зрабіць некалькі правак, у тым ліку — змяніць сцэну, у якой галоўныя героі прабіраюцца па балоце на выспу з ацалелымі пасля расстрэлу сялянамі. Яна падалася цэнзарам занадта страшнай, хоць візуальна там нічога асаблівага не было. Справа заключалася ў гуку — крыкі, абрыўкі мелодый, гул стваралі сапраўды пужаючы эфект. Дарэчы, "чалавечыя" крыкі там на самой справе былі запаволенымі крыкамі рачных чаек. У выніку фанаграму балотнай сцэны вырашылі змякчыць, ахвяраваць эфектам, каб захаваць іншыя сцэны, якія адзначыла цэнзура.
У 2017 годзе "Масфільм" вырашыў адрэстаўраваць фільм. На жаль, арыгінальны запіс гуку быў страчаны. Рэстаўратары скарысталіся няякаснай фанаграмай і, да таго ж, няправільна размеркавалі гукавыя каналы.
Я пабываў на паказе "адрэстаўраванай" карціны і прыйшоў у жах. Усё гучала так, як калі б з аркестра прыбралі палову інструментаў і паспрабавалі выканаць паўнавартасную кампазіцыю. Я змог знайсці лепшую копію гуку ў замежных дылераў, якія закуплялі "Ідзі і глядзі" для паказу. Так што цяпер адрэстаўраваны фільм будуць паказваць з прымальным гукам, хоць і не з арыгіналам.
Памятаю, на прэм'еры "Ідзі і глядзі" Алесь Адамовіч сказаў: "Сорак працэнтаў поспеху фільма — гэта гук, які зрабіў Віктар Морс". Думаю, што гэта ўсё ж такі сумесны, агульны поспех. Мы здымалі фільм не дзеля заробку, а стваралі твор мастацтва.