Палітык, аратар, багаслоў: біяграфія Пятра Скаргі

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкЛітургія, архіўнае фота
Літургія, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Царкоўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай пайшоў з жыцця 406 гадоў таму.

Сапраўднае імя знакамітага аратара, празванага сучаснікамі Златавустам – Пётр Павенскі. Будучы прапаведнік нарадзіўся 2 лютага 1536 года ў Польшчы ў мястэчку Груец непадалёк ад Варшавы. Малодшы сын у небагатай шляхецкай сям'і, ён абраў для сябе царкоўны шлях: у 1552-1555 гадах вучыўся філасофіі ў Кракаўскай акадэміі, а такасама ў Вене, а ў 1564 годзе быў пасвечаны ў святара і стаў прапаведнікам пры кафедральным саборы ў Львове. Праз некалькі гадоў малады прапаведнік едзе ў Рым, дзе ў 1569 годзе ўступае ў Таварыства Езуса – ордэна езуітаў, заснаванага Ігнаціям Лаёлай, галоўнай мэтай якога была барацьба з ерассю і Рэфармацыяй.

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Sputnik Беларусь
Галаграфічныя Евангелле і Біблію можна ўбачыць у Нацыянальнай бібліятэцы

Праз два гады Пётр вярнуўся ў Рэч Паспалітую і займаўся дабрачыннасцю і арганізацыяй езуіцкіх адукацыйных устаноў.  Ён быў першым рэктарам Віленскай акадэміі і працаваў на гэтай пасадзе з 1579 па 1584 год, а потым, у 1588 годзе, стаў прыдворным прапаведнікам Жыгімонта ІІІ Вазы, якім заставаўся на працягу 24 год.

Брэсцкая ўнія ў жыцці Пятра Скаргі

Пётр Скарга быў заўзятым прыхільнікам абмежавання сілы Сейма і пашырэння каралеўскай улады. У сваіх пропаведзях ён выкрываў недахопы польскага дваранства. Разам з тым святар лічыў, што дзеянні манарха павінны абпяжоўвацца прававымі ўстановамі. Вядома таксама, што Скарга быў супраць прыняцця Жыгімонтам ІІІ шведскай кароны. Пётр Скарга дамагаўся ў дзяржаве тэакраціі — кіравання царкоўнай улады пры дапамозе караля.

Міхаіл Швыдкой і Лілія Ананіч - Sputnik Беларусь
Скарына здзейсніў сапраўдную рэвалюцыю для ўсходніх славян

Царкоўная унія, на яго думку, павінна была ўмацаваць духоўнае адзінства каралеўства. 

У канцы XIV стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім суіснавалі дзве хрысціянскія канфесіі – праваслаўе і каталіцтва, але праваслаўе губляла свае пазіцыі з-за таго, што ў адрозненне ад каталіцкай царквы не мела сваёй добра наладжанай сістэмы адукацыі. Каталіцкая царква, насупраць, адчувала на сабе духоўны ўздым, які ў гэты час адбываўся на Захадзе. 

Ужо ў першай палове 1590-х гадоў праваслаўныя іерархі сустракаліся з прадстаўнікамі Ватыкана, каб абмеркаваць умовы аб'яднання дзвюх цэркваў. Галоўнымі ініцыятарамі ўніі сталі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі Іпацій Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі; падтрымліваў ідэю аб'яднання і Пётр Скарга. У 1577 годзе ён выдае свой галоўны твор "Аб адзінстве Божай царквы", у якім заклікае вернікаў аб'яднацца.

Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр - Sputnik Беларусь
Царква Еўфрасінні Полацкай выглядала не так, як зараз

У выніку на царкоўным саборы вясной 1595 года заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага, і былі распрацаваныя ўмовы аб'яднання цэркваў, якія атрымалі назву "33 артыкулы". Ніякай змены традыцый і звычаяў вернікаў не павінна было здарыцца – так лічылі ініцыятары ўніі.

Сустрэча з Папам Кліментам VIII, які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу, адбылася 23 снежня 1595 года, а ўжо 6-9 кастрычніка наступнага года ўніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны кірунак на царкоўным саборы ў Бярэсце.

Аратар і прапаведнік

Пасля царкоўнай уніі Пётр Скарга працягваў сваю прапаведніцкую дзейнасць. Яго аратарскі стыль з ужываннем шматлікіх рытарычных фігур і адсылкамі да гісторыі Польшчы моцна нагадваў стылізаваную біблейскую прозу. Вядома, што Скарга шмат палемізіравал з кальвіністамі і нават вярнуў у каталіцызм Мікалая Радзівіла Сіротку. 

Ужо сучасныя даследчыкі знайшлі доказы, што шмат яго пропаведзяў былі выключна літаратурнымі творамі і ніколі не чыталіся ім у царкве.

Скарга памёр 12 (27) верасня 1612 года ва ўзросце 76 гадоў і  быў пахаваны ў царкве Пятра і Паўла ў Кракаве.

Стужка навiн
0