МІНСК, 13 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак ад свайго узбекскага калегі Шаўката Мерзіёева першы экземпляр зборніка вершаў Якуба Коласа на ўзбекскай мове, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Кніга, якая складаецца з самых знакамітых твораў народнага паэта Беларусі, атрымала назву "Родныя песні".
Прэзідэнт Узбекістана ўзгадаў, што не так даўно ў Ташкенце з’явіўся бюст Якуба Коласа, у гонар яго атрымала назву і адна з вуліц сталіцы. Помнік быў усталяваны за Дзяржаўным музеем мастацтваў.
"Ён вельмі многа пісаў пра ўзбекаў. У тыя складаныя гады ён ва Узбекістаны быў з сям’ёй, жыў і ведае характар узбекаў, тую працавітасць, падобную да беларускай", — падкрэсліў Мірзіёеў.
Чаму "Новая зямля" лічыцца даведнікам для іншапланецян
Народны паэт Беларусі жыў ва ўзбекскай сталіцы з 1941 па 1943 гады – знаходзіўся тут у эвакуацыі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны ён вярнуўся ў Мінск і больш у Ташкент не прыязджаў з-за хваробы.